Пяць гадоў без Уладзі Каткоўскага
- ️Радыё Свабода
- ️Fri May 25 2012
Пяць гадоў таму, 25 траўня 2007-га, пасьля цяжкой аўтамабільнай катастрофы і амаль году ў коме пайшоў з жыцьця блогер і інтэрнэт-актывіст, вэб-майстар Радыё Свабода Ўладзімер Каткоўскі.
Стваральнік дзясяткаў наватарскіх вэб-праектаў, аўтар беларускага інтэрфэйсу Google, заснавальнік беларускай Вікіпэдыі, адзін зь першых беларускіх блогераў – Уладзя Каткоўскі быў заўсёды ў гушчы беларускага інтэрнэт-жыцьця.
Можна ўявіць сабе, колькі б ён, найактыўнейшы беларускі блогер, мог зрабіць сёньня, калі сацыяльныя сеткі аплялі сабою ўсю плянэту, калі жаданьні жыхароў сеціва сталі ўсё сьмялейшыя, а магчымасьці ўсё большыя.
Радыё Свабода засвойвае новыя прасторы ў інтэрнэце, і ўвесь гэты час Уладзя Каткоўскі застаецца з намі. У нашых дасягненьнях, перамогах, прэміях заўсёды будзе і ягоная заслуга. Дзякуй табе, Уладзя!
Вянок памяці: Уладзімер Каткоўскі
Прэмія імя Ул. Каткоўскага – сайту “Твой стыль”
Дар’я Каткоўская: “Для мяне Ўладзя не сышоў. Ён проста жыве ў іншым месцы”
Пасол Беларусі ў кібэрпрасторы
Разьвітаньне з Уладзем Каткоўскім на “Свабодзе”
***
Гістарычны слоўнік Беларусі. Прысьвячэньне Ўладзю Каткоўскаму:
Архівы БНР. Грамадзянін БНР Уладзімер Каткоўскі. 1918.