be-tarask.wikipedia.org

Вікіпэдыя

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Выбух і пажар на ЗАТ «Холдынгавая кампанія „Пінскдрэў“» — надзвычайнае здарэньне, што адбылося 25 кастрычніка 2010 году ў горадзе Пінску (Берасьцейская вобласьць, Беларусь). Магчымай яго прычынай, паводле інфармацыі МНС, стаў «выбух адкладаньняў драўнянага пылу ў выніку парушэньня рэжыму эксплюатацыі абсталяваньня па вытворчасьці драўняна-паліўных гранулаў». Паводле інфармацыі самога кіраўніцтва холдынгавай кампаніі выбух адбыўся ў выніку «парушэньня рэглямэнту правядзеньня рамонтных работаў». У катастрофе загінула 14 чалавек. Пажаратушэньнем займалася 19 адзінак пажарнай каманды. Паводле камэнтароў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, гэта была самая вялікая прамысловая аварыя ў Беларусі за некалькі дзесяцігодзьдзяў.

(артыкул цалкам…)

Паўднёваазіяцкае аб’яднаньне рэгіянальнай супрацы — міжурадавая арганізацыя, заснаваная ў 1985 годзе.

На 2022 год налічвала 8 дзяржаваў. Зь 2006 году запрацавала Паўднёваазіяцкая прастора вольнага гандлю, дзе да 2017 году мыты між усімі дзяржавамі скарацілі да 5 %. Сакратарыят месьціўся ў Нэпале. У Індыі і Пакістане дзейнічалі: Гандлёва-прамысловая палата ПААРС, Фундацыя пісьменьнікаў і літаратуры, Паўднёваазіяцкі саюз рахункаводаў і Фундацыя Паўднёвай Азіі. У 4-х дзяржавах-удзельніцах працавалі: Трацейская рада, Фонд разьвіцьця, Паўднёваазіяцкі ўнівэрсытэт і Паўднёваазіяцкая арганізацыя рэгіянальных стандартаў. Сярод іншага, існавала 5 краёвых асяродкаў ПААРС: 1) земляробчы, 2) энэргетыкі, 3) культурны, 4) сухотаў, ВІЧ і СНІД, 5) адольваньня бедзтваў.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: * (85 гадоў)

  • (87 гадоў)
  • (61 год)
  • (85 гадоў)
  • (78 гадоў)

Ці ведаеце вы...