be-tarask.wikipedia.org

Ашмяны — Вікіпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ашмя́ны — места ў Беларусі, на рацэ Ашмянцы. Адміністрацыйны цэнтар Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 835 чалавек[1]. Знаходзяцца за 220 км на паўночны ўсход ад Горадні, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны (лінія Маладэчна — Вільня); на аўтамабільнай дарозе Маладэчна — Вільня. У пагранічнай зоне Беларусі і Летувы.

Ашмяны — магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся касьцёлы францішканскі Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі позьняй готыкі і Фарны Сьвятога Міхала Арханёла ў стылі рэнэсансу і нэабарока (віленскага барока), а таксама драўляная Могілкавая капліца ў традыцыйным беларускім стылі, помнікі архітэктуры XV—XIX стагодзьдзяў.

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Ашмена цалкам адпавядае засьведчанаму ў гістарычных крыніцах старажытнаму германскаму імю Osminna[2]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Asman (пазьнейшае Assmann)[3].

Выказваліся таксама іншыя меркаваньні: у рэчышчы палітыкі летувізацыі пад уладай Расейскай імпэрыі назву места тлумачылі ад летувіскага слова ašmenys 'вастрыё'[4], а пад уладай Савецкай Расеі — ад летувіскага akmenas 'камень'[5], таксама яе зьвязвалі зь фінска-вугорскім словам з значэньнем 'мядзьведзь'[6], тым часам у крыжацкіх летапісах захавалася слова asschemynne — места з драўлянымі пабудовамі[7].

У хроніках тэўтонскіх рыцараў упамінаюцца як Aschemynne (а таксама як Asmen, Aschminen[8]), на мапе Вялікага Княства Літоўскага працы Тамаша Макоўскага (1613 год) значацца як Oßmiana. У сучасных беларускамоўных публікацыях часам сустракаюцца варыянты назвы Ашмяна́, Ашме́на[9][10] (польск. Oszmiana, лет. Ašmena; рас. Ошмяны). Традыцыйнае напісаньне назвы места лацінскімі літарамі і афіцыйная трансьлітарацыя — Ašmiany.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Oschmena (17 лютага 1387 году)[11]; Oschmani (22 лютага 1387 году)[12]; Oszmena (1 чэрвеня 1387 году[13] і 26 верасьня 1492 году[14]); Oschmana (3 лютага 1436 году[15], 24 сакавіка 1484 году[16], 27 жніўня 1495 году[17], 2 лістапада 1497 году[18]); Oszmana (1 лютага і 26 верасьня 1492 году)[19]; Nowa Oschmany (30 траўня 1493 году)[20].

Першы пісьмовы ўпамін пра Ашмяны як замак у Віленскім княстве зьмяшчаецца ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» і датуецца 1341 годам (ёсьць меркаваньні, што паселішча існавала яшчэ ў XI ст.[21]). У гэты час яны знаходзіліся ў валоданьні вялікага князя Гедыміна і паводле спадчыны перайшлі да ягоных сыноў.

Пячаткі земская (1783) і гродзкая (1796)

У 1384—1385 гадох Ашмяны спрабаваў захапіць Тэўтонскі Ордэн, што мусіла быць пачаткам зьнішчэньня княства Ягайлы, аднак выправа скончылася няўдачай. У канцы XIV стагодзьдзя паселішча, імаверна, атрымала статус места ад вялікага князя Вітаўта. У 1398 годзе біскуп віленскі Андрэй упамянуў у тэстамэнце тутэйшы касьцёл (які менавіта, у дакумэнце ня значыцца; гэты ўпамін часам зьвязваюць з парафіяльным касьцёлам Сьвятога Духа, а часам — з францішканскім Найсьвяцейшай Панны Марыі).

У 1402 годзе крыжакі зноў напалі на Ашмяны, але сустрэлі рашучы супраціў і мусілі зыйсьці ў бок Меднікаў. У 1413 годзе места ўвайшло ў склад Віленскага ваяводзтва і да сярэдзіны XV стагодзьдзя зьяўлялася рэзыдэнцыяй вялікіх князёў. 8 сьнежня 1432 году пад Ашмянамі адбылася бітва паміж войскамі Жыгімонта і Сьвідрыгайлы, у якой апошні пацярпеў сакрушальную паразу. Пад 1497 годам упершыню ўпамінаецца тутэйшы францішканскі канвэнт[22], які відаць, існаваў і раней, хоць у даведніках часам памылкова датуюць зьяўленьне ў Ашмянах манахаў-францішканаў 1505 годам.

У 1519 годзе маскоўскія захопнікі спалілі і ўшчэнт разбурылі Ашмяны. За часамі Рэфармацыі Мікалай Радзівіл «Руды» (1512—1588) заснаваў тут кальвінскі збор, места стала адным з найвядомейшых цэнтраў кальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле інвэнтару за 1551 год, у Ашмянах жыло 46 радзінаў мяшчанаў[9]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў места стала цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва, з 1569 году — цэнтрам староства. У склад староства ўваходзіла самі Ашмяны (з ратушай, Рынкам і вуліцамі Гальшанскай, Папярэчнай, Сьвятадухаўскай, Віленскай, Жупранскай), а таксама вёскі Аляны, Гінеўцы, Павяжы і Сьвяты Дух.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Ашмянаў і ваколіцаў ліцьвінамі: «…в роспросе Васька [Степанов] сказался: родом литвин[a] белорусец Шменского повету» (1627 год)[25], «литвин Александр [Олехновский] в роспросе сказался родом белорусец, Полоцкого повету, шляхтич; отец его был шляхтич же, испомещен был под Вильной в Ошмянском повете, и отец де его то имение свое продал, а в то место имение купил в Полоцком повете» (1632 год)[26]. У матрыкуле Кракаўскага ўнівэрсытэту пад 1426 годам значыцца Jacobus Lithwanus Nicolai de Osmana[27]. Паводле каталёгу ордэну трынітарыяў у Рэчы Паспалітай (1785 год), Josepho Koncewicz… Lithuanus, in districtu Osmianensi natus… Sacramento Danilewcz… Lithuanus, in districtu Osmianensi natus[28].

У XVII стагодзьдзі Ашмяны неаднойчы (у 1655, 1661 і 1677 гадох) вызваляліся ад падаткаў з прычыны разбурэньняў, учыненых маскоўскімі захопнікамі. У 1667 годзе земскі пісар А. Пачобут-Адляніцкі фундаваў кляштар дамініканаў (зь ліквідаванага расейскімі ўладамі касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы ў 1873 годзе збудавалі капліцу на мескіх могілках). У 1683 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў месту прывілей на Магдэбурскае права, які ў наш час лічыцца першым дакладна вядомым прывілеем Ашмянам падобнага кшталту[29].

На 1740 год, паводле інвэнтару Ашмянскага староства, месту належалі 50 валокаў зямлі, існаваў Рынак (10 мяшчанскіх будынкаў, шляхецкая карчма і двор, касьцёл і кляштар дамініканаў, парафіяльны касьцёл з плябаніяй і шпіталем), вуліцы Гальшанская (13 будынкаў), Папярэчная (4 будынкі ішляхецкі двор), Віленская (10 будынкаў), Сьвятога Духа (4 будынкі), Жупранская (25 будынкаў), млын на рацэ Ашмянка. На 1772 год у Ашмянах былі старосьцінскі двор («замак»), млын, драўляная ратуша з крамамі на Рынку, 89 мяшчанскіх двароў, шляхецкі двор[9]. На 1791 год у месьце налічвалася 142 будынкі[9]. 22 траўня 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Ашмянам прывілей на вольнасьць мяшчанаў ад гродзкага, земскага і дворнага прысуду з правам мець свой магістрат і суд пад кіраўніцтвам бурмістраў і лаўнікаў, а таксама герб: «срэбнае поле шчыта падзелена на тры часткі: у правай — рука з залатымі шалямі, у левай — тарк, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цялё»[30]. За часамі паўстаньня Т. Касьцюшкі 1794 году ў месьце знаходзіўся штаб паўстанцкага войска Я. Ясінскага, друкавалася адозва да расейскіх войскаў. 1 траўня і 8 ліпеня тут адбыліся баі паўстанцаў з расейскімі карнікамі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ашмяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам павету Віленскай губэрні. Новыя ўлады ліквідавалі Магдэбурскае права і перадалі места расейскаму генэрал-маёру Канчалаву (былі ў прыватнай уласнасьці да 2 лютага 1837 году).

За часамі вызвольнага паўстаньня (1830—1831) жыхары Ашмянаў вызвалілі места з-пад расейскай улады. 15 красавіка 1831 году расейскія карнікі пад камандай палкоўніка Вяршыліна спалілі Ашмяны і выразалі каля 500 жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, якія схаваліся ў мясцовым дамініканскім касьцёле. Ашмянскую разьню ўхваліў маскоўскі гаспадар Мікалай I: «Добры ўрок далі бунтаўнікам. Справы ў Літве выпраўляюцца»[31]. У 1845 годзе Ашмяны атрымалі новы расейскі герб: «мядзьведзь на зяленым полі, зьверху Пагоня». На 1848 год у месьце было 346 будынкаў, працавалі 3 гарбарні, 35 крамаў, 2 лякарні на 52 месцы, павятовая вучэльня (30 вучняў, 2 настаўнікі). У часе нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ваколіцах Ашмянаў дзеялі паўстанцкія аддзелы З. Мінейкі, Г. Чаховіча, К. Ясевіча[32]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Ашмянах было 10 прамысловых прадпрыемстваў (4 гарбарні, бровар, фабрыка мінэральных вод, медаварня, саладоўня, тытунёвая фабрыка, вадзяны млын).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе места занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

  • Старая графіка Ашмянаў
  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. Б. Русецкі, 1846 г.

  • Рынак, 1894 г.

    Рынак, 1894 г.

  • Рог Рынку і Віленскай. Ф. Рушчыц, 1900 г.

    Рог Рынку і Віленскай. Ф. Рушчыц, 1900 г.

  • Панарама, 1915 г.

    Панарама, 1915 г.

  • Выгляд места з боку рэчкі, 1915 г.

    Выгляд места з боку рэчкі, 1915 г.

  • Касьцёл францішканаў, 5.01.1918 г.

  • Вялікая сынагога, 1929 г.

  • Агульны выгляд. В. Мешкуць, да 1939 г.

    Агульны выгляд. В. Мешкуць, да 1939 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ашмяны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары места, Бакштанскай, Налібацкай і Суботніцкай воласьцяў Ашмянскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[33]. У сьнежні 1918 году Ашмяны занялі бальшавікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі места ўвайшло ў склад Беларускай ССР[34].

З кастрычніка 1920 году Ашмяны ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 году — у склад міжваеннай Польскай Рэспубліцы. На 1927 год тут існавалі касьцёл, сынагога, гімназія, народны тэатар, інфэкцыйная лякарня, дом састарэлых, меская электрастанцыя, прыватныя заводы і фабрыкі (сьпіртусовых напояў, дражджавы, гарбарны, лесапільны), прыватны аптэчны склад, аптэка, лазьня, фатаграфія, крама, каапэратывы «Прагрэс», «Земляроб», таварыства польскага настаўніцтва, аб’яднаньне сельскагаспадарчага і прамысловага гандлю.

У 1939 годзе Ашмяны ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам раёну Вялейскай, з 1944 году — Маладэчанскай, з 1960 году — Гарадзенскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, з 1 красавіка 1942 году — у генэральнай акрузе Летува (Generalbezirk Litauen)[35].

У 2006 годзе афіцыйна зацьвердзілі герб Ашмянаў, распрацаваны на аснове яго гістарычнага варыянту 1792 году.

  • Вялікая сынагога, 1925 г.

  • Млын, 1937 г.

    Млын, 1937 г.

  • Напалеонаўская карчма. Я. Булгак, 1934 г.

    Напалеонаўская карчма. Я. Булгак, 1934 г.

  • Сядзіба Стругачаў, да 1939 г.

  • XVIII стагодзьдзе: 1728 год — 1791 чал.; 1791 год — каля 1000 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1804 год — 746 чал.; 1811 год — 1830 чал.[32]; 1825 год — 1022 (730 муж. і 292 жан.); 1833 год — 797 чал. (387 муж. і 410 жан.); 1840 год — 1692 чал.; 1848 год — 4115 чал (2198 муж. і 1917 жан.), зь іх 2018 юдэяў; 1858 год — 3066 чал. (1572 муж. і 1494 жан.); 1861 год — 4604 чал.[32]; 1880 год — 5050 чал., зь іх 2175 каталікоў, 352 праваслаўных, 3 эвангелісты, 2501 юдэяў, 18 магамэтанаў[36]; 1896 год — 6218 чал. (3099 муж. і 3119 жан.); 1897 год — 7124 чал.[32]; 1900 год — 7506 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 8,2 тыс. чал.; 1921 год — 3442 чал.; 1927 год — 6 тыс. чал.; 1931 год — 7414 чал.; 1939 год — 8668 чал.; 1945 год — 3460 чал.; 1948 год — 5581 чал.; 1959 год — 6,9 тыс. чал.; 1970 год — 9621 чал.[32]; 1974 год — 10,0 тыс. чал.[37]; 1980 год — 12,8 тыс. чал.; 1985 год — 14,1 тыс. чал.; 1990 год — 15,2 тыс. чал.; 1995 год — 16 тыс. чал.[38]; 1999 год — 16,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 15,1 тыс. чал.; 2004 — 14,9 тыс. чал.; 2006 год — 14,6 тыс. чал.[39]; 2009 год — 14 813 чал.[40] (перапіс); 2016 год — 16 388 чал.[41]; 2017 год — 16 684 чал.[42]; 2018 год — 16 835 чал.[1]

У склад адукацыйнай сыстэмы Ашмянаў уваходзяць установы адукацыі «Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж», «Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж», «Дзяржаўная гімназія № 1 г. Ашмяны», «Ашмянская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат», «Навучальна-пэдагагічны комплекс ясьлі-сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа», 3 сярэднія школы, дзяржаўная ўстанова «Навучальна-пэдагагічны комплекс ясьлі-сад-базавая агульнаадукацыйная школа», 2 дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Дашкольны цэнтар разьвіцьця дзіцяці», цэнтар пазашкольнай работы, цэнтар дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства, навучальна-спартовая ўстанова «Ашмянская дзіцяча-юнацкая спартовая школа», цэнтар карэкцыйна-разьвіцьцёвага навучаньня і рэабілітацыі, установа адукацыі «Ашмянскі дзяржаўны сацыяльна-пэдагагічны цэнтар».

У 2009 годзе ўсе ўстановы адукацыі атрымалі статус юрыдычных асобаў. У верасьні 2011 году адзін з 4 першых клясаў сярэдняй школы № 2 (вул. Школьная, д. 1), заснаванай 20 студзеня 1952 году, стаў беларускамоўным[43].

Дзеюць дом культуры і кінатэатар.

  • З 21 кастрычніка 1939 году выдаецца раённая ґазэта «Ашмянскі Весьнік». Асьвятляе грамадзка-палітычнае, сацыльна-эканамічнае і культурнае жыцьцё раёну. Наклад 4960 асобнікаў. Выходзіць два разы на тыдзень (серада і субота) на расейскай і беларускай мовах.
  • Штотыднёвік «Рэгіянальная газета».

На заходняй мяжы Ашмянаў знаходзіцца траса для мотакросу, на якой з савецкіх часоў праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы.

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 верасьня плошча Рынак пляц Тадэвуша Касьцюшкі пляц
17 верасьня завулак Рынкавы завулак[44]
Аўдзеева вуліца Засечнік вуліца
Польная вуліца[45]
Голяса вуліца Водная вуліца
Набярэжная вуліца[44]
Камсамольская вуліца Папярэчная вуліца
Царкоўная вуліца[44]
Адама Міцкевіча вуліца Міхайлаўская вуліца (частка)
Садовая вуліца (частка)
Першамайская вуліца Замкавая вуліца
Касьцельная вуліца
Казначэйская вуліца[44]
Піянэрская вуліца Запольная вуліца Часлава Янкоўскага вуліца
Савецкая вуліца Жупранская вуліца (усходняя частка)
Сьвятадухаўская вуліца (заходняя частка)
Юзэфа Пілсудзкага вуліца (усходняя частка)
Чырвонаармейская вуліца Віленская вуліца Люцыяна Жалігоўскага вуліца

З урбананімічнай спадчыны Ашмянаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Барунская, Гальшанская, Зарэчная і Францішканская, Францішканскі завулак.

Прадпрыемствы харчовай, радыётэхнічнай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Ашмянаў
  • ААТ «БелКава»
  • Ашмянскі дражджавы завод
  • ААТ «Ашмянскі мясакамбінат»
  • «Ашмянскі сыраробны завод»
  • ААТ «Радыётэхніка»
  • ААТ «Ашмяны-лён»
  • ААТ «Будаўнік»
  • Даччынае прадпрыемства «АГАТ-будсэрвіс»
  • ТАА «Граніт+»
  • Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленьне № 190 АУП «Гроднааблдарбуд»
  • Дарожна-эксплюатацыйнае ўпраўленьне № 28 РКП «Дарожна-будаўнічы трэст № 6 г. Гродна»

Апроч таго, у Ашмянах працуюць чатыры аддзелы банкаў, 4 страхавыя кампаніі, друкарня.

У 2013 годзе аўстрыйскі інвэстар заявіў пра пляны збудаваць у Ашмянах завод вытворчасьці дражджавога экстракту[46].

Праз Ашмяны праходзіць 9-ы транспартны эўрапейскі калідор. Знаходзяцца за 130 км на паўночны захад ад Менску, за 55 км на поўдзень ад Вільні. Чыгуначнае злучэньне праз станцыю Ашмяны (за 17 км ад места).

У месьце дзее Ашмянскі краязнаўчы музэй імя Францішка Багушэвіча. Спыніцца можна ў гатэлі «Ашмяны»[47].

Францішканскі касьцёл
  • Славутасьці Ашмянаў
  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла

  • Царква-мураўёўка

  • Сынагога

  • Старыя камяніцы

    Старыя камяніцы

  1. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[23] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[24]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 17.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 129.
  4. ^ Krzywicki J. Aszmiana // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 751.
  5. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 279.
  6. ^ Баршчэўская Н. Уплыў суседніх народаў на зьмену дзяржаўнага назову Беларусі 1—4, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 17 кастрычніка 2007 г.
  7. ^ Корева А. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния. — СПб., 1861. С. 730.
  8. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 696, 699—700, 707.
  9. ^ а б в г Брэгер Г. Ашмяны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 269.
  10. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3.
  11. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 6.
  12. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 15.
  13. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 19.
  14. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 449.
  15. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 162.
  16. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 395.
  17. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 509.
  18. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 521.
  19. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 438, 449.
  20. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 464.
  21. ^ Каранеўскі А. Ашмяны // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 242.
  22. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумэнт №448
  23. ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
  24. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
  25. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 95.
  26. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 432.
  27. ^ Album studiosorum Universitatis Cracoviensis. T. 1. — Cracoviae, 1887. P. 63.
  28. ^ Asuncion A. Diccionario de escritores Trinitarios de Espana y Portugal. T. 2. — Roma, 1899. P. 540, 559.
  29. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 314.
  30. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  31. ^ 190 год таму здарылася «ашмянская разня». Расійскія войскі спалілі Ашмяны і выразалі каля 500 жыхароў, Рэгіянальная газета, 15 красавіка 2021 г.
  32. ^ а б в г д Каранеўскі А. Ашмяны // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 243.
  33. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  34. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  35. ^ Maculevičius S., Baltrušiene D. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. S. 92.
  36. ^ Krzywicki J. Oszmiana // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 752.
  37. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  38. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 169.
  39. ^ Историко-географическая справка, Ошмянский районный исполнительный комитет
  40. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  41. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  42. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  43. ^ Віктар Пазьнякоў, Сьвятлана Барысенка. Экзамэн па краязнаўстве // Зьвязда : газэта. — 25 студзеня 2012. — № 15 (27130). — С. 4-5. — ISSN 1990-763x.
  44. ^ а б в г Сацукевіч І. Тапанімічны ландшафт Ашмян // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён. — Менск: Беларуская навука, 2015. С. 319.
  45. ^ Назвы вуліц Ашмянаў у гады Польскай Рэспублікі, Ашмяны: гістарычны блог
  46. ^ У Ашмянах пабудуюць завод па вытворчасці дражджавога экстракту, «Рэгіянальная газета»
  47. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  48. ^ Кушнярэвіч А., Брыль А. Готыка ў Ашмянах // Беларускі гістарычны часопіс. № 10, 2010.
 

— ¹ Вылучаным пазначаюцца ўмацаваныя месты і мястэчкі (гарады / гарадкі); — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права