Беларускае Радыё Рацыя — Вікіпэдыя
- ️Mon Sep 06 2021
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радыё «Рацыя» | |
![]() | |
Горад | Беласток |
---|---|
Краіна |
![]() |
Фармат | Навінова-музычны |
Музычны фармат | Беларускамоўны |
Частасьць | 98,1 FM (Горадня), 99,2 FM (Берасьце) |
Мачта | Беласток, Белая (Люблінскае ваяводзтва) |
Магутнасьць | 60 кіляват (2016) |
Час вяшчаньня | кругласутачна |
Зона вяшчаньня | Захад Беларусі |
Пачатак працы | 1 кастрычніка 1999 (25 гадоў таму) |
Доля | 4,9% слухачоў Беларусі (2007)[1] |
Заснавальнік | Беларускі саюз у Польшы, Беларуская асацыяцыя журналістаў |
Уласьнік | Міністэрства замежных справаў Польшчы |
Кіраўнікі | Яўген Вапа |
Сайт | www.racyja.com |
RadioRacja | |
racyja | |
Вконтакте | racyja |
YouTube | Radyjo Racyja |
Он-лайн-трансьляцыя | air.racyja.com |
Беларускае Радыё Рацыя — дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя Польшчы, заснаваная ў кастрычніку 1999 г. у Беластоку (Падляскае ваяводзтва).
На 2016 г. вяшчала на Беларусь (Берасьце, Горадня, Ліда і Слонім) і Летуву (Аліта і Друскенікі) на ФМ-частасьцях з мачтаў у Беластоку (60 кіляват) і Белай (Люблінскае ваяводзтва; 5 кіляват).
З верасьня 2021 году доступ на сайт радыё у Беларусі заблякаваны[2]. У кастрычніку 2023 году беларускі суд прызнаў экстрэмісцкімі Telegram-канал радыё ды яго старонку на Facebook, а таксама іх лягатыпы[3]. У студзені 2024 году КДБ аб'явіў радыё экстрэмісцкім фармаваньнем[4].
- 1998 — пачалася праца па арганізацыі радыёстанцыі.
- 1999 — «Рацыя» атрымала ліцэнзію на вяшчаньне на кароткіх і FM-хвалях.
- 2001 — радыёстанцыя пашырыла ліцэнзію на сярэднія хвалі.
- 2002 — пачаўся трохгадовы перапынак у трансьляцыі[5].
- 15 лютага 2006 — арганізаваны Беларускі інфармацыйны цэнтар у Беластоку, які аднавіў рэдакцыю Беларускага Радыё Рацыя.
- 27 красавіка 2006 — на FM-частаце пачала выходзіць у этэр кругласутачная праграма.
- ліпень 2006 — «Рацыя» пачала кругласутачнае вяшчаньне ў Інтэрнэце.
- лета 2007 — паводле рашэньня нацыянальнай Рады па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Польшчы частата 105,1 FM станцыі была зьмененая на 98,1 FM.
- травень 2015 — Радыё Рацыя атрымала пісьмовае папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «за распаўсюд несапраўднай інфармацыі, якая можа нанесьці шкоду дзяржаўным ці грамадзкім інтарэсам»[6].
- кастрычнік 2015 — зьявіўся мабільны дастасунак[7].
Міхал Андрасюк, Яраслаў Іванюк, Сяргей Будкін, Барыс Гарэцкі, Альгерд Невяроўскі, Сяргей Скулавец, Вацлаў Галімскі, Алесь Аркуш, Натальля Герасімюк, Ганна Шайкоўская, Зьміцер Косьцін, Ян Роман, Ганна Васілевіч, Яна Запольская, Валя Лаеўская.
- Гістарычныя: Імёны(недаступная спасылка) (серада, 12:40 і 19:30, чацьвер, 13:40 і субота, 14:30; Тацяна Касатая і Алеся Лугавая);Краязнаўчыя кропкі (серада, 22:00; Уладзімер Хільмановіч, Радаслаў Дуброўскі і Юля Шубзда); Спакон вякоў (аўторак, 10:30 і 15:40 ды субота, 14:05; Алесь Краўцэвіч).
- Грамадзкія: Камэнтар(недаступная спасылка) (панядзелак-пятніца, 7:30 і 16:30); Людзьмі звацца (аўторак, 22:00); Месца для прэсы (чацьвер, 19:30); Мы бачым (пятніца, 19:30 і нядзеля, 17:30); Падляскі тыдзень (субота, 18:05 і нядзеля, 15:05); Палітыка дэ факта (чацьвер, 22:00).
- Забаўляльныя: Казкі малышам (субота, 19:40 і нядзеля, 19:35); Навігатар (субота, 13:05 і нядзеля, 9:05; Паліна Прысмакова); Простыя словы (панядзелак, 23:30 і чацьвер, 20:30); Пункціры(недаступная спасылка) (панядзелак, 10:30 і нядзеля, 19:05; Аляксандар Каверкаў і Тацяна Парашунтава).
- Культуровыя: Жыцьцё зь літаратурай (субота, 15:05; Алесь Аркуш); З Бацькаўшчынай у сэрцы (нядзеля, 23:30; Радэк Дуброўскі); Крыначка (нядзеля, 7:00 і 14:05); Культурнае бязьмежжа (пятніца, 22:00, субота, 7:00; Натальля Герасімюк).
- Музычныя: З джаза да Баха (чацьвер і нядзеля, 23:00; Максім Івашчанка і Тацяна Заміроўская); Кракатук (серада, 20:05 і пятніца, 23:00; Віктар Сямашка); Музыка тыдня (аўторак, 20:05; Сяргей Будкін); Музычны веер (субота, 23:00 і нядзеля, 11:05; Мілана Верасьнёва); Словы з музыкай (субота, 12:05 і нядзеля, 10:05; Ілона Карпюк); Сусьветны хіт (панядзелак-пятніца, 9:30, 12:30, 14:30 і 18:30 і панядзелак, 20:05; дыджэй Зона); Фольк-брама (панядзелак, 23:00, чацьвер і нядзеля, 20:05; Алег Хаменка); Цяпер ПЛ(недаступная спасылка) (серада, 23:00); Шчасьлівая трынаццатка (пятніца, 22:05).
- Беларускае золата (Уладзімер Хільмановіч);
- Беларускі інтэрнэт-сьвет (Улад Грынеўскі);
- Беларускія традыцыі (Мілана Верасьнёва);
- Бітвы народаў;
- Для моладзі;
- З Падляшша родам (Валянціна Лаеўская і Ганна Шайкоўская);
- З-за Нёмана і Бярэзіны (Ян Роман і Гражына Шалкевіч);
- Мача-клюб (Зьміцер Вайцюшкевіч і Максім Жбанкоў);
- Пражытае, ненапісанае (Генадзь Бураўкін);
- Радыё Тузін (Алег Хаменка);
- Шчыра за гарбатай (Натальля Гоман);
- Эўропа народаў (Алесь Краўцэвіч).
- ^ Нацыянальнае апытаньне ў верасьні 2007 г. (пытаньне №58) (рас.) // Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), 15 кастрычніка 2007 г. Праверана 26 ліпеня 2014 г.
- ^ У Беларусі заблакавалі сайт «Радыё Рацыя». Будзьма беларусамі! (2021-09-06). Праверана 2021-09-06 г. Архіўная копія ад 2021-09-06 г.
- ^ Чат Халезина и канал Ходановича признали экстремистскими материалами (рас.) Reform.by(be)
- ^ КГБ признал «экстремистскими формированиями» «Радыё Рацыя», «Котос», «INeedHelpBY», «Триэлит/БЧБ-Триэлит» (рас.) Reform.by(be)
- ^ Hansjörg Biener. Radio for Peace, Democracy and Human Rights (анг.). Унівэрсітэт Эрлангена — Нюрнбэрга. Праверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2017-09-09 г.
- ^ Міністэрства інфармацыі лічыць, што «Радыё Рацыя можа нанесьці шкоду дзяржаўным інтарэсам» // Радыё Свабода, 15 траўня 2015 г.
- ^ Tuzin.fm. (2015-10-30) «Радыё Тузін» цяпер можна слухаць з дапамогай мабільнага дадатку (спампаваць) (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2020-04-05 г. Архіўная копія ад 2020-04-05 г.