Гектар Бэрліёз — Вікіпэдыя
- ️Sun Dec 11 1803
Гектар Бэрліёз
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гекта́р Люі́ Бэрліё́з | |
Louis-Hector Berlioz | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | па-француску: Louis-Hector Berlioz |
---|---|
Нарадзіўся | 11 сьнежня 1803[1][2][3][…] Ля-Кот-Сэнт-Андрэ, Францыя |
Памёр | 8 сакавіка 1869[2][3][4][…] (65 гадоў) Парыж, Францыя |
Пахаваны | |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | клясыка |
Значныя творы | |
Прэміі | |
hberlioz.com (анг.) (фр.) |
Гекта́р Люі́ Бэрліё́з (па-француску: Louis-Hector Berlioz; 11 сьнежня 1803, Ля-Кот-Сэнт-Андрэ — 8 сакавіка 1869, Парыж) — францускі кампазытар рамантычнага напрамку, дырыгент, музычны пісьменьнік. Сябра Інстытута Францыі (1856). Бэрліёз шырока вядомы дзякуючы сваім кампазыцыям «Фантастычная сымфонія» й «Рэквіюм». Бэрліёз зрабіў важкі ўнёсак у сучаснае аркестральнае мастацтва, асабліва дзякуючы свайму «Grand traité d’instrumentation et d’orchestration modernes». Ён распрацаваў аркестравыя партыі для некаторыхса сваіх працаў, якія выкарыстоўваліся ў якасьці вядучай мэлёдыі, а таксама правёў некалькі канцэртаў з аркестрам, які складаўся з болей за тысячу музыкаў[6]. Эктар таксама напісаў каля 50 песень. Ён значна паўплываў на далейшае разьвіцьцё рамантызму, асабліва на такіх камапазытараў, то як Рыхард Вагнэр, Мікалай Рымскі-Корсакаў, Франц Ліст, Рыхард Штраўс, Густаў Малер і многіх іншых[7].
- ^ Louis Hector Berlioz (фр.) — ministère de la Culture.
- ^ а б Hector Berlioz // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б Itaú Cultural Hector Berlioz // Энцыкляпэдыя Ітау Культурал (парт.) — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
- ^ Hector Berlioz // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ Classic FM. Classic FM.
- ^ Blas Matamoros — «Hector Berlioz: Un genio Francés», essay edited by Grupo Santillana and La Nación, Buenos Aires, 2004