Запароская Сеч — Вікіпэдыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Колішняя дзяржава Запароская Сеч лац. Zaparoskaja Sieč укр. Запорізька Січ | ||||
| ||||
![]() | ||||
XVI стагодзьдзе — XVIIІ стагодзьдзе | ||||
---|---|---|---|---|
Сталіца | Хортіца, Старая Сеч, Новая Сеч | |||
Афіцыйная мова | Стараўкраінская | |||
Афіцыйная рэлігія | праваслаўе | |||
| ||||
|
Запароская Сеч, Казацкая рэспубліка — палітычная і вайскова-адміністрацыйная арганізацыя ўкраінскага казацтва, якая ўтварылася ў першай палове XVI стагодзьдзя.


Знаходзілася на тэрыторыі Запарожжа, каля вострава Хортыца. Узьнікненьне Запораскай сечы было абумоўлена калянізацыяй Сярэдняга Прыдняпроўя фэадаламі Вялікага княства Літоўскага, пашырэньнем прыгоннага і нацыянальнага гнёту, і прабуджэньнем самасьвядомасьці ўкраінскага народу. За першыя дзесяцігодзьдзі XVI стагодзьдзя Сечы ўдалося падпарадкаваць сваёй уладзе значную тэрыторыю Сярэдняга Прыдняпроўя і зазваць значную частку казакоў на свой бок, прыток якіх значна павялічыўся пасьля ўтварэньня Рэчы Паспалітай (1569). Войска Сечы ўзначаліла барацьбу ўкраінскага народу супраць Рэчы Паспалітай. Пасьля злучэньня Ўкраіны з Расеяй, Запароская Сеч захоўвалася расейскімі ўладамі для абароны паўднёвых граніц ад набегаў крымскіх татараў. У сувязі з прызнаньнем крымскім ханам расейскага падданства (1774) асноўная ваенная функцыя Запароскай Сечы страціла сваё значэньне. У 1775 Кацярына II сваім указам скасавала Запароскую Сеч. Частка запарожцаў зьбегла ў Асманскую імпэрыю, частка была пераселеная Кацярынай II на Кубань (Кубанскія казакі).

Войска дзялілася на палкі і сотні. Сотня ўяўляла сабой тактычную адзінку войска колькасьцю 180 чалавек. Полк складаўся з трох сотняў агульнай колькасьцю 540 чалавек. Агульнараспаўсюджаным сродкам падчас стэпавых паходаў у запарожцаў быў табар, гэта значыць, чатырохвугольны шэраг вазоў, які мог усталёўвацца ў некалькі шэрагаў і змацоўваўся ланцугамі.
Казацкі полк у 1610 годзе налічваў каля 2000 казакоў, дзяліўся на 4 роты, па 500 казакаў у кожнай. Роты дзяліліся на сотні, а сотні на курэні. На чале палка стаяў палкоўнік, пад ім абозны і пісар. На чале роты стаяў ратнік, на чале сотняў — сотнік, а на чале курэняў — атаман. У 1625 годзе казакі дзяліліся на 6 палкоў, у 1648 на 23.