Лужыцкія мовы — Вікіпэдыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
лужыцкая падгрупа | |
сэрбалужыцкая, сорбская | |
Народнасьць | лужычане |
---|---|
Арэал | Лужыца (усход Нямеччыны) |
Лінгвістычная клясыфікацыя | індаэўрапейская сям'я |
Склад |
ніжнелужыцкая мовы |
Колькасьць носьбітаў | каля 60 тыс |
ISO 639-5: | wen |
![]() Храналягічнае скарачэньне лужыцкага моўнага арэалу |
Лу́жыцкія мовы (па-верхнелужыцку: serbska rěč, па-дольнасорбску: serbska rěc) — мовы сорбаў, аднае з нацыянальных меншасьцяў у Нямеччыне.
Адносяцца да славянскай групы моваў індаэўрапейскае моўнае сям'і. Агульны лік носьбітаў — каля 60 000 чалавек, зь іх каля 40 000 жыве ў Саксоніі і каля 20 000 у Брандэнбургу (Лужыца). У рэгіёне распаўсюджаньня лужыцкіх моваў табліцы з назовамі гарадоў і вуліцаў часта дзьвюхмоўныя.
Адрозьніваюць дзьве пісьмовыя мовы, якія ў сваю чаргу складаюцца зь некалькіх дыялектаў:
- Верхнелужыцкая мова (у Горнай Лужыцы, цэнтар — Баўцэн)
- Ніжнелужыцкая мова (у Дольнай Лужыцы, цэнтар — Котбус).
Лік ужывальнікаў лужыцкіх моваў у штодзённым жыцьці значна ніжэйшы за вышэйпрыведзеныя лічбы. У адрозьненьне ад досыць стабільнае верхнелужыцкае мовы ніжнелужыцкая мова знаходзіцца на мяжы выміраньня.
На лужыцкай мове таксама размаўляюць у месьце Сэрбін у штаце Тэксас (ЗША). Мясцовы варыянт мовы знаходзіцца пад значным уплывам нямецкае й ангельскае моваў. Да нядаўняга часу на ім выдаваліся газэты. Старанямецкі назоў «вэнды» тут лічыцца зьняважлівым.

Лужыцкія мовы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў