be-tarask.wikipedia.org

Новасібірск — Вікіпэдыя

  • ️Sun Apr 24 2016

Новасібірск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Новасібі́рск, Новасыбі́рск (па-расейску: Новосибирск) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Новасыбірскай вобласьці, цэнтар Сыбірскай фэдэральнай акругі. Стаіць на рацэ Об.

Заснаваны ў 1893 годзе як Нова-Мікалаеўск. У 1903 годзе атрымаў гарадзкі статус, у 1925 перайменаваны ў Новасыбірск.

Новасыбірск — найбуйнейшы прамысловы, транспартны, навуковы і культурны цэнтар Сыбіры, знаходзіцца за 3303 км ад Масквы. Разьмешчаны на Прывобскім плято, якое прымыкае да даліны ракі Об, ля вадасховішча, якое было ўтворана плацінай Новасыбірскай ГЭС.

Клімат кантынэнтальны. Сярэднегадавая тэмпэратура паветра +0,2 °C. Чыгуначная станцыя на Транссыбірскай магістралі. У горадзе знаходзіцца значная колькасьць ВНУ і каля паўсотні навукова-дасьледчых інстытутаў.

У горадзе працуе «Новасыбірскі завод хімканцэнтратаў», які вырабляе ядзернае паліва.

У 1925—1930 гадах зьяўляўся цэнтрам Сыбірскага краю.