be-tarask.wikipedia.org

Першая касьмічная хуткасьць — Вікіпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аналіз першай і другой касьмічнай хуткасьці па Ісаку Ньютану. Прылады A і B падаюць на Зямлю. Прылада C выходзіць на колавую арбіту, D — на эліптычную. Прылада E улятае ў адкрыты космас.

Пе́ршая касьмі́чная ху́ткасьць — такая хуткасьць, якую неабходна даць спадарожніку, каб ён рушыў па колавай арбіце каля паверхні плянэты, на вышыні нашмат меншай за радыюс плянэты.

Велічыню першае касьмічнае хуткасьці можна вылічыць з дапамогай наступнай формулы:

{\displaystyle v_{1}={\sqrt {g_{0}R}}\,}, дзе {\displaystyle R\,} — радыюс планэты, {\displaystyle g_{0}\,} — велічыня паскарэньня вольнага падзеньня для дадзенай плянэты. Беручы пад увагу радыюс Зямлі, роўны 6 353 — 6 384 км і паскарэньне вольнага падзеньня ў 9,1 м/с², паводле гэтай формулы першая касьмічная хуткасьць для Зямлі складае 7,9 км/с.