Тумар — Вікіпэдыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тумар, альбо Тамар (па-партугальску: Tomar) — горад і муніцыпалітэт у цэнтральнай частцы Партугаліі. Насельніцтва на 2011 год складала 40 677 чалавек. Горад набыў вядомасьць дзякуючы кляштару-замку Хрыста, які належыў рыцарам ордэну Тампліераў, а цяпер уключаны ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.