be.wikipedia.org

Анатоль Пятровіч Грыцкевіч — Вікіпедыя

  • ️Thu Jan 31 1929

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Грыцкевіч.

Анатоль Грыцкевіч
Анатоль Пятровіч Грыцкевіч
Дата нараджэння 31 студзеня 1929
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 2015 (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1986)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1987)
Альма-матар
Член у

Анато́ль Пятро́віч Грыцке́віч (31 студзеня 1929, Менск — 20 студзеня 2015) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1987). Акадэмік Міжнароднай АН Еўразіі (1999). Даследчык гісторыі Беларусі перыяду феадалізму.

У 1950 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1955 годзе — Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, у 1958 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў лекарам[1]. З 1959 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР. З 1975 года — загадчык кафедры Мінскага інстытута культуры (з 1993 года — Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры). Адначасова ў 1996—2000 гадах дырэктар НДІ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (у Мінску).

Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[2]. У 2001—2005 гадах быў прэзідэнтам МГА Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», пасля ганаровым старшынёй «Бацькаўшчыны».

Памёр 20 студзеня 2015 года[3] ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках[4]

У манаграфіях «Частновладельческие города Белоруссии в XVI—XVIII вв.» (1975), «Социальная борьба горожан Белоруссии в XVI—XVIII вв.» (1979) вызначыў колькасць прыватнаўласніцкіх гарадоў, іх тыпы, узровень эканамічнага развіцця, сістэму кіравання, іх ролю як ваеннай апоры, грунтоўна прааналізваў Магдэбургскае права[5].

Аўтар публікацый па гісторыі шляхецкага стану, генеалогіі шляхты і выбранцаў.

У 2013 годзе выйшла яго кніга «Выбранае» ў «Кнігазборы», а ўвосень 2014 г. «Сцягі Оршы», прысвечаная 500-годдзю бітвы пад Оршай[3].

  • «Древний город на Случи». — Мн.: Полымя, 1985. 158 ст.
  • Вакол «Слуцкага паўстання» (Барацьба з контррэвалюцыяй у Беларусі ў апошні перыяд грамадзянскай вайны). — Мн., 1987. — 64 с.
  • Якой быць беларускай гістарычнай навуцы // Полымя. — 1992. — № 5. — С. 202—228.
  • Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г. // Спадчына, 1992. — № 6.
  • Шляхта Вялікага княства Літоўскага да Люблінскай уніі 1569 году // Годнасьць. — 1993. — № 1. — С. 16—27.
  • Грыцкевіч А. Слуцкае паўстанне 1920 г. — збройны чын у барацьбе за незалежнасць Беларусі // Спадчына. — 1993. — № 2. — С. 2-1.
  • Як выйсці з крызісу // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 4. — С. 117—119.
  • Погляды Усевалада Ігнатоўскага на гісторыю Беларусі феадальнага перыяду // Беларусика = Albaruthenika: Кн. 3: Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 64—70.
  • Актуальныя праблемы беларускай гістарычнай навукі і адукацыі // Наш Радавод. — Кн. 6. — Ч.1. — Гродна, 1994. — С. 7—21.
  • Сённяшнія клопаты беларускай гістарыяграфіі // Белорусский сб. — Вып. 1. — СПб., 1998. — С. 7—15.
  • Заняпад беларускай мовы ў Беларуска-Літоўскім гаспадарстве ў XVIII стагоддзі // Аняменне. З кронікі знішчэння беларускай мовы. Архівавана 19 ліпеня 2008. — Вільня: Gudas, 2000.
  • Каранацыя Міндоўга як дзяржаўны акт // Даклад на круглым стале «Каранацыя Міндоўга на караля і ўтварэнне новай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі» / Скарынаўскі Цэнтр, 27 чэрвеня 2003.
  • Дзень беларускай вайсковай славы // Наша слова. — 2003. — 3 верасня.
  • Аршанская бітва 1514 года і яе ўдзельнікі // Наша слова. — 2005. — 31 жніўня.
  • Старонкі нашай мінуўшчыны — Мн.: Кнігазбор, 2009. — 468 с.
  • Грунвальд напамін, што мы нацыя рыцараў і асілкаў // «Брылёўскі летапіс» — № 15, травень 2010. — стар. 2-3.

Зноскі

  1. Грыцкевіч Анатоль Пятровіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 165. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  2. Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва»
  3. а б Памёр гісторык Анатоль Грыцкевіч
  4. Анатоль Грыцкевіч, ваяр і лекар
  5. Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 277.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.
  • Грыцке́віч Анатоль Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 254. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Грицкевич Анатолий (Петрович) // Кто есть кто в Беларуси. — Москва: Книжный дом «Университет». 1999. (руск.)