be.wikipedia.org

Ардыншчына — Вікіпедыя

Спасылкі на крыніцы

Артыкулу нестае спасылак на крыніцы.

Змест артыкулаў мусіць быць правяральным або іх могуць выдаліць.
Вы можаце адрэдагаваць артыкул і дадаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы.

Ардыншчына — дзяржаўны падатак ў ВКЛ у XVXVI стст., які ішоў на выплату даніны крымскаму хану. Накладвалася на воласць, горад ці мястэчка, спаганялася з мяшчан і сялян. У гады спагнання ардыншчына з падаткаплацельшчыкаў, як правіла, не збіраўся дзяржаўны падатак на патрэбы войска — сярэбшчына. У адрозненне ад грашовай сярэбраншчыны ардыншчына пераважна сплачвалася пушнінай.