be.wikipedia.org

Атава — Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Горад

Атава
англ.: Ottawa

Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]

Парламент, Нацыянальны мемарыял у цэнтры Атавы, Нацыянальная галерэя Канады і канал Рыдо і Шато Лар’е.
Парламент, Нацыянальны мемарыял у цэнтры Атавы, Нацыянальная галерэя Канады і канал Рыдо і Шато Лар’е.

Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Мэр

Джым Уотсан

Заснаваны

1 студзеня 1855

Першая згадка

7 сакавіка 1800

Плошча

4662 км²

Вышыня цэнтра

70 м

Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 017 449 чал. (2021)[1]
Шчыльнасць

292.3/ чал./км² чал./км²

Часавы пояс
Тэлефонны код

+1 613

Паштовы індэкс

K0A, K1A-K4C

Афіцыйны сайт

Атава на карце Канады

Ата́ва (англ.: Ottawa [ˈɒtəwɑː], фр.: Ottawa) — сталіца Канады. Атава — чацвёрты па велічыні горад краіны і другі па велічыні горад правінцыі Антарыа, які займае 6 месца па ўзроўні жыцця ў свеце. Атава размешчана ва ўсходняй частцы правінцыі Антарыа на берагах ракі Атава (якая з'яўляецца мяжой паміж правінцыямі Антарыа і Квебек) і на канале Рыдо. Насельніцтва 875 тыс. жыхароў, разам з Гаціна 1148 тыс. (на 2006). Разам з суседнім горадам Гаціна (Квебек) і шэрагам іншых муніцыпалітэтаў Атава ўваходзіць у Нацыянальны сталічны рэгіён.

Гарадское кіраванне ажыццяўляе муніцыпальны савет на чале з мэрам (з 1 снежня 2010 г. - Джым Уотсан).

Грамадскі транспарт — аўтобусы (у тым ліку экспрэсы на вылучаных магістралях), працуе эксперыментальная лінія ўнутрыгарадской чыгункі (аўтаматрысы).

Горад заснаваны ў 1820-х гадах. Да 1855 г. ён называўся Байтаўн у гонар падпалкоўніка Джона Бая, які кіраваў працамі па пабудове канала Рыдо. З 31 снежня 1857 сталіца калоніі (правінцыі), з 1867 — дзяржавы Канада.

Год Колькасць
2016 934 243 [2]
2021 1 017 449 [1]

Зноскі

  1. а б Statistics Canada — 1971.
  2. Canada 2016 Census