be.wikipedia.org

Банска-Шцьяўніца — Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Горад

Банска-Шцьяўніца
Banská Štiavnica

Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг

Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Заснаваны

1156

Першая згадка
Горад з
Плошча

46,74 км²

Вышыня цэнтра

600 м

Водныя аб’екты
Насельніцтва

10 814 чалавек (2004)

Шчыльнасць

231,36 чал./км²

Часавы пояс
Тэлефонны код

0 45

Паштовы індэкс

969 24

Аўтамабільны код

BS

Афіцыйны сайт

banskastiavnica.sk (славацк.)

Банска-Шцьяўніца на карце Славакіі

Ба́нска-Шцья́ўніца (славацк.: Banská Štiavnica, ням.: Schemnitz, венг.: Selmecbánya) — горад у цэнтральнай Славакіі ля падножжа горнага масіва Шцьяўніцке Врхі, аб'ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Насельніцтва — каля 11 тыс. чалавек.

Першая здабыча карысных выкапняў пачалася на месцы Банска-Шцьяўніцы яшчэ ў III ст., імаверна кельтамі. У 1156 годзе Банска-Шцьяўніца згадваецца як шахцёрскі гарадок. У 1217 упершыню згадваецца здабыча серабра ў ваколіцах горада, у 1238 Банска-Шцьяўніца атрымлівае гарадскія правы. У XIII ст. сюды прыходзяць нямецкія каланісты з Ціроля і Саксоніі. У 1443 годзе горад знішчыў моцны землетрасенне. У сярэдзіне XV ст. узнікаюць Стары і Новы замак — умацаванні супраць турэцкіх набегаў. У 1627 годзе ўпершыню ў сусветнай гісторыі пры здабычы карысных выкапняў тут былі выкарыстаны выбуховыя рэчывы — порах. У 1735 годзе ў Банска-Шцьяўніцы ўзнікае першая ў Венгрыі Горная школа, а ў 1763 вышэйшая навучальная ўстанова — Горная акадэмія. У 1782 годзе Банска-Шцьяўніца была трэцім буйнейшым горадам Венгрыі пасля Браціславы і Дэбрэцэна.

У цяперашні час Банска-Шцьяўніца згубіла сваё прамысловае значэнне, але з'яўляецца папулярным турыстычным месцам Славакіі.

Плошча Св. Тройцы