be.wikipedia.org

Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт — Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэхнічны ўніверсітэт Берлін
(TU Berlin)
Technische Universitat Berlin
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Technische Universitat Berlin
Міжнародная назва Technical University of Berlin
Заснаваны 1770[1]
Тып Дзяржаўны
Рэктар Курт Кутцлер
Рэктар Geraldine Rauch[d]
Студэнты 26 911 (лета 2008)
Краіна
Размяшчэнне Берлін, Германія
Узнагароды
Сайт tu.berlin (ням.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Berlin, скар. TU Berlin; да 1946 года — Берлінская вышэйшая тэхнічная школа) — адзін з чатырох універсітэтаў германскай сталіцы. У Берлінскім тэхнічным універсітэце навучаецца амаль 28 000 студэнтаў, амаль 20 % з якіх — замежнікі. Універсітэт уваходзіць у аб’яднанне дзевяці найбуйнейшых тэхнічных вну Германіі «TU 9».

У наш час навучанне ў Берлінскім тэхнічным універсітэце вядзецца на сямі факультэтах:

  • гуманітарных навук;
  • матэматыкі і прыродазнаўчых навук;
  • вытворчым;
  • электратэхнікі і інфарматыкі;
  • транспарту і машынабудавання;
  • будаўніцтва, геалогіі і архітэктуры;
  • эканомікі і менеджменту.

Зноскі

  1. Азначана дата першага заснавання. Пасля гэтага адкрываўся яшчэ тройчы: у 1799, 1879 і 1946 гадах.
  2. https://www.lobbyfacts.eu/datacard/technische-universitaet-berlin?rid=364661229537-64