Вацлаў III — Вікіпедыя
- ️Thu Oct 06 1289
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вацлаў III | ||||
---|---|---|---|---|
чэшск.: Václav III. | ||||
![]() | ||||
![]() | ||||
|
||||
Каранацыя | 27 жніўня 1301, Секешфехервар | |||
Папярэднік | Андраш III | |||
Пераемнік | Бела V (Атон Баварскі) | |||
|
||||
Папярэднік | Вацлаў II | |||
Пераемнік | Генрых Харутанскі | |||
|
||||
Каранацыя | не каранаваны | |||
Папярэднік | Вацлаў II Чэшскі | |||
Пераемнік | Уладзіслаў I Лакеток | |||
|
||||
Нараджэнне |
6 кастрычніка 1289 |
|||
Смерць |
4 жніўня 1306 (16 гадоў) |
|||
Месца пахавання |
|
|||
Род | Пржэмысловічы | |||
Бацька | Вацлаў II[2] | |||
Маці | Юдыта Габсбург[d][2] | |||
Жонка | Віола Тэшынская[d][3] | |||
Дзеці | Эльжбэта[d] | |||
![]() |
Вацлаў III Пржэмысловіч (чэшск.: Václav III., венг.: Vencel, польск.: Wacław), (6 кастрычніка 1289 — 4 жніўня 1306, Оламаўц, Маравія) — кароль Венгрыі з 1301 па 6 снежня 1305 (каранацыя 27 жніўня 1301 у Секешфехервары, пад імем Ласла V), кароль Чэхіі з 21 чэрвеня 1305 (пад імем Вацлава III), князь Польшчы c 21 чэрвеня 1305 (пад імем Вацлава III).
Вацлаў III быў сынам Вацлава II, караля Чэхіі і Польшчы, і Юдзіты, дачкі імператара Рудольфа I Габсбурга, апошні з роду Пржэмысловічаў.
У 1301 годзе яго бацька адмовіўся ад венгерскай кароны на яго карысць. 27 жніўня 1301 года Вацлаў быў каранаваны пад імем Ладзіслава V (ці па-венгерску Ласла). У той момант Венгрыя фактычна ўяўляла сабой некалькі княстваў, і каралём яго прызналі толькі кіраўнікі зямель, якія адпавядаюць сучасным Славакіі (Матуш Чак і Аба), Бургенланду і сталіцы Будзе.
У 1303 Аба і Чак вырашылі перайсці на бок Карла Роберта Анжуйскага. Вацлаў заклікаў на дапамогу свайго бацьку. Прыбыўшы з Прагі з вялікай арміяй бацька ўзяў цвёрды кантроль над Будай, але, ацаніўшы сітуацыю на месцы, ён забраў сына і карону і вярнуўся ў Чэхію.
Пасля смерці бацькі Вацлаў вырашыў адмовіўся ад венгерскай кароны на карысць Атона III, герцага Ніжняй Баварыі, (6 снежня 1305). У 1307 годзе Атон патрапіў у палон і ў 1308 годзе адрокся ад кароны на карысць Карла Роберта.
У 1305 годзе Вацлаў III ажаніўся з дачкой тэшынскага князя Мешка I, Віёле Елізавеце з дынастыі Пястаў. 4 жніўня 1306 года забіты пры загадкавых акалічнасцях у Оламаўцы, падчас падрыхтоўкі да паходу ў Польшчу.