Ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» — Вікіпедыя
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» | ||
---|---|---|
Ehrenzeichen für Verdienste um die Republik Österreich | ||
|
||
Арыгінальная назва | Ehrenzeichen für Verdienste um die Republik Österreich | |
Краіна |
![]() |
|
Тып | ганаровы знак | |
Дата заснавання |
4 лістапада 1922 года 2 красавіка 1952 года |
|
Статус | уручаецца | |
Чарговасць узнагарод | ||
Старэйшая | няма | |
Малодшая | Аўстрыйскі ганаровы знак «За навуку і мастацтва» | |
![]() |
Ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» (ням.: Ehrenzeichen für Verdienste um die Republik Österreich) — дзяржаўная ўзнагарода Аўстрыі для грамадзян і замежнікаў, заснаваная 2 красавіка 1952 года. Узнагароджанне праводзіцца Федэральным Прэзідэнтам Аўстрыі паводле законаў, прынятых Нацыянальным сходам.
Пасля абвяшчэння ў 1918 годзе Аўстрыйскай Рэспублікі 4 лістапада 1922 года для заахвочвання грамадзян за заслугі перад дзяржавай быў заснаваны ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай». Аднак, з аншлюсам у 1938 годзе Аўстрыі Германіяй, ганаровы знак перасталі ўручаць.
Закон, які паўторна засноўвае ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай», быў прыняты Нацыянальным сходам Аўстрыі ў 1952 годзе. Федэральны Прэзідэнт прысуджае яго па прапанове адпаведнага члена федэральнага ўрада, глаў Федэральнага ці Нацыянальных сходаў, у залежнасці ад характару ўзнагароджання.
Любы грамадзянін мае права прапанаваць кандыдата (за выключэннем сябе самога ці блізкіх сваякоў) для ўзнагароджання ганаровым знакам. Прапановы накіроўваюцца ў адпаведнае федэральнае міністэрства.
Адмысловая ступень — Вялікая ганаровая зорка «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
Вялікі крыж I ступені — з залатой зоркай
Вялікі крыж II ступені — з сярэбранай зоркай
Вялікі афіцэрскі крыж I ступені — з залатой зоркай
Вялікі афіцэрскі крыж II ступені — з сярэбранай зоркай
Камандорскі крыж I ступені — залаты знак
Камандорскі крыж II ступені — сярэбраны знак
Афіцэрскі крыж
Рыцарскі крыж I ступені — залаты крыж
Рыцарскі крыж II ступені — сярэбраны крыж
Знак I ступені — залаты знак
Знак II ступені — сярэбраны знак
Залаты медаль
Сярэбраны медаль
Бронзавы медаль
Знак уяўляў сабой лапчасты крыж чырвонай ці белай эмалі (у залежнасці ад класа).
Зорка васьміпрамянёвая, у цэнтры намаляваны крыж знака.
Знак ступеняў «Вялікі крыж» уяўляе сабой мальтыйскі крыж чырвонай эмалі, у які ўпісаны грэчаскі прамы крыж белай эмалі. Крыж падвешаны да падвескі ў выглядзе разнога залатога дзяржаўнага герба сярод гербаў федэральных земляў Аўстрыйскай Рэспублікі.
Знак ордэна носіцца на вялікай атласнай стужцы чырвонага колеру з белай паласой пасярэдзіне і вузкімі белымі палоскамі па краях.
Да ступені «Вялікая ганаровая зорка» належыць залатая васьміпрамянёвая зорка, у цэнтры якой знаходзіцца дзяржаўны герб сярод гербаў федэральных земляў Аўстрыйскай Рэспублікі.
Зорка ступені «Вялікі крыж 1 ступені» — васьміпрамянёвая сярэбраная з залатым гербам Аўстрыі сярод федэральных зямельных гербаў у цэнтры.
Зорка ступені «Вялікі крыж 2 ступені» — васьміпрамянёвая сярэбраная з сярэбраным гербам Аўстрыі сярод федэральных зямельных гербаў у цэнтры.
Знак ступеняў «Вялікі афіцэрскі крыж» носіцца на шыйнай стужцы. Да гэтай ступені належыць ордэнская зорка меншага памеру, чым у ступені «Вялікі крыж», але з тым жа падзелам на выявы залатога і сярэбранага гербаў.
Камандорская ступень паўтарае ступень «Вялікага афіцэрскага крыжа», але без ордэнскай зоркі.
Знак Афіцэрскага крыжа перайначаны: падвеска ў выглядзе дзяржаўнага герба перамешчана ў цэнтр крыжа.
Рыцарскі крыж — знак на трохвугольнай нагруднай калодцы. Адрозніваюць залатую і сярэбраную падвескі ў выглядзе дзяржаўнага герба Аўстрыі, адпаведна для 1 і 2 ступеняў.
Кавалерскі крыж — знак без эмалі, залаты і сярэбраны, адпаведна для 1 і 2 ступеняў.

Медаль ганаровага знака ўяўляе сабой металічны круг, на якім вычаканены дзяржаўны герб Аўстрыі сярод федэральных зямельных гербаў. Вырабляецца з золата, срэбра і бронзы, у залежнасці ад ступені.
Зноскі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
- Decorations of Honour of the Republic of Austria (ням.) (англ.)
- Bundesauszeichnungen und militärische Auszeichnungen (ням.)
- Ордэн Заслуг