be.wikipedia.org

Ганс Фрычэ — Вікіпедыя

  • ️Sat Apr 21 1900

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Фрычэ.

Ганс Фрычэ
ням.: Hans Fritzsche
Фрычэ на Нюрнбергскім працэсе
Род дзейнасці журналіст, палітык, радыёвядучы, дзяржаўны служачы, рэдактар газеты, news director, undersecretary
Дата нараджэння 21 красавіка 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 1953 (53 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Karin Fritzsche[d]
Партыя
Член у
Бітвы/войны
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганс Фрычэ (Фрыцшэ, ням.: Hans Fritzsche, 21 красавіка 1900, Бохум27 верасня 1953, Кёльн) — нямецкі нацысцкі прапагандыст, радыёвядучы, высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства народнай асветы і прапаганды Ёзэфа Гебельса.

З 1920-х гадоў журналіст канцэрна Гугенберга і адзін з піянераў палітычнага радыёвяшчання ў Германіі. З верасня 1932 кіраўнік навінавага радыёвяшчання. 1 мая 1933 уступіў у НСДАП, узначальваў аддзел радыё ў Міністэрстве народнай асветы і прапаганды, потым атрымаў падвышэнне да кіраўніка навінавага аддзела міністэрства. У 1938—1942 узначальваў аддзел унутрыдзяржаўнай прэсы, але потым яго вярнуў сабе сам Гебельс, а Фрычэ стаў ізноў адказваць за радыё. Вяшчаў да канца войны, падтрымваючы баявы дух салдатаў і грамадзянаў Рэйха. Вёў штотыднёвую перадачу «Гаворыць Ганс Фрычэ».

Падчас падання нацысцкага рэжыму Фрычэ быў у Берліне і капітуляваў разам з апошнімі абаронцамі горада 2 мая 1945, здаўшыся ў палон Чырвонай арміі.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118703307 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118703307 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
  3. Nuremberg Trials Project — 2016.
  4. Nuremberg Trials Project — 2016.
  • Max Bonacker, Goebbels’ Mann beim Radio. Der NS-Propagandist Hans Fritzsche (1900—1953), Oldenbourg-Verlag, 2007 ISBN 3-486-58193-7 (Rezension von U. Rombeck-Jaschinski)
  • Norbert Frei: Hitlers Eliten nach 1945, München, ISBN 3-423-34045-2
  • Нюрнбергский процесс над главными немецкими военными преступниками. Сборник материалов в семи томах. Т. V. М., 1960, стр. 569