Геалагічная эпоха — Вікіпедыя
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
п гАдзінкі ў геахраналогіі і стратыграфіі | ||
Сегменты скальных пластоў у хронастратыграфіі (укр.)бел. | Перыяды часу ў геахраналогіі | Notes |
---|---|---|
Эанатэма | Эон | 4 агулам, паўмільярда гадоў і больш |
Эратэма | Эра | 10 агулам, некалькі соцень мільёнаў гадоў |
Сістэма | Перыяд | |
Аддзел | Эпоха | дзясяткі мільёнаў гадоў |
Век | Ярус | мільёны гадоў |
Храназона | Хрон | менш, чым ярус/век, не выкарыстоўваецца ў тэрміналогіі ICS |
Геалагічная эпоха — адзінка геахраналагічнай шкалы, частка геалагічнага перыяду, падраздзяляецца на геалагічныя вякі. У стратыграфіі адпавядае геалагічнаму аддзелу, г. зн. геалагічная эпоха — гэта той прамежак часу ў палеанталагічнай і геалагічнай гісторыі Зямлі, на працягу якога адклаўся ці ўтварыўся пласт парод, што ўтвараюць адпаведны геалагічны аддзел.
Абсалютная працягласць большасці эпох — 10—30 млн гадоў.
Бягучая геалагічная эпоха — галацэн, які пачаўся каля 12 тысяч гадоў назад з заканчэннем апошняга ледавіковага максімуму. Нягледзячы на зусім нядаўні ў геалагічных маштабах пачатак апошняй эпохі, некаторыя вучоныя прапануюць час, з якога дзейнасць чалавека пачала аказваць сур’ёзнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, вылучыць у асобную новую эпоху — антрапацэн (руск.)бел.[1].
Зноскі
- Эпоха геалагічная — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Аддзел геалагічны — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Што такое геалагічная эпоха(недаступная спасылка)