Грэг Фрэйзер — Вікіпедыя
- ️Fri Oct 03 1975
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Фрэйзер.
Грэг Фрэйзер | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | аператар-пастаноўшчык |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0292132 |
greigfraser.com (англ.) | |
![]() |
Грэг Фрэйзер (англ.: Greig Fraser; нар. 3 кастрычніка 1975, Мельбурн) — аўстралійскі кінааператар. Лаўрэат прэміі «Оскар» за лепшую аператарскую працу за фільм «Дзюна».
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1975 года ў горадзе Мельбурн, Аўстралія. Адукацыю атрымліваў у Мельбурнскім каралеўскім тэхналагічным універсітэце. Яго найбольш вядомымі працамі з’яўляюцца фільмы «Мэта нумар адзін» рэжысёра Кэтрын Бігелоу, «Паляўнічы на ліс» Бенета Мілера, «Ізгой-адзін. Зорныя войны: Гісторыі» Гарэта Эдвардса, «Дзюна» Дэні Вільнёва і «Бэтмен» Мэта Рыўза. Член Аўстралійскага і Амерыканскага таварыства кінааператараў.