Захар Якаўлевіч Карнееў — Вікіпедыя
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Захар Якаўлевіч Карнееў | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
|
||||
Папярэднік | Севярын Восіпавіч Патоцкі | |||
Пераемнік | Іван Сямёнавіч Арлай | |||
|
||||
Манарх | Павел I | |||
Папярэднік | Іван Мікалаевіч Няплюеў | |||
Пераемнік | Герман Іванавіч Родынг | |||
|
||||
Губернатар | Аўраам Сцяпанавіч Лапухін | |||
Папярэднік | Пётр Іванавіч Навасілыдаў | |||
Пераемнік | Павел Іванавіч Пратасаў | |||
|
||||
Нараджэнне |
1748 |
|||
Смерць |
1828 |
|||
Гады службы | з 1775 | |||
Прыналежнасць | Расійская імперыя | |||
Род войскаў | army[d] | |||
Званне | палкоўнік |
Захар Якаўлевіч Карнееў (руск.: Захáрий Я́ковлевич Корнéев; 1748—1828) — першы мінскі губернатар (1796—1806), пазней — папячыцель Харкаўскага ўніверсітэта і Харкаўскай навучальнай акругі, пісьменнік. Сенатар, правадзейны стацкі саветнік, тайны саветнік.
На ваеннай службе з 1775 года. У 1775 годзе адпраўлены да някрасаўскіх казакоў, для вяртання іх у расійскае падданства. Вядомы ў свой час масон.
У 1782 годзе прызначаны дырэктарам эканоміі, то бок членам казённай палаты ў Курскае намесніцтва. У 1785 годзе прызначаны арлоўскім віцэ-губернатарам.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у студзені 1793 года і стварэння 3 красавіка 1793 года на анексаванай тэрыторыі Мінскай губерні ў складзе Расійскай імперыі, у 1796 годзе Захар Карнееў прызначаны першым грамадзянскім мінскім губернатарам.
Пры губернатары Карнееве пачалася перапланіроўка Мінска. Новая галоўная магістральная вуліца Мінска была спланавана і пракладзена на месцы зрытай часткі гарадскіх валоў XVI—XVII стагоддзя і названа ў імя губернатара Захар’еўскай (цяпер — праспект Незалежнасці). У 1805 годзе апекай Карнеева закладзены губернатарскі сад (названы пасля гарадскім; цяпер — парк імя Максіма Горкага), а таксама сквер, які ў 1870 годзе названы Аляксандраўскім.
21 снежня 1802 года Карнееў атрымаў дваранскі герб.
У 1808 годзе Захар Карнееў прызначаны сенатарам, а ў 1810 годзе — членам Дзяржаўнага савета.
У 1810 годзе стаў хросным бацькам сына Васіля Джункоўскага — Аляксандра[1].
У 1815 годзе, па прапанове князя Аляксандра Галіцына Карнееў стаў адным з віцэ-прэзідэнтаў расійскага біблейскага таварыства. У 1817 годзе Галіцын прызначыў яго апекуном Харкаўскай навучальнай акругі.
Крыніца — Электронныя каталогі РНБ
- Карнеев З. Я. Мысли, излиявшиеся при чтении молитвы Господней: Отче наш. — СПб.: тип. Акад. наук, 1814. — 23 с. — (авт. установлен по статье Б. Модзалевского «Лабзин» в Русском биогр. словаре).
- Карнеев З. Я. Мои понятия о символе веры : Сочинение автора мыслей, излиявшихся при молитве Отче наш. — СПб.: печ. при Имп. Акад. наук, 1814. — 46 с. — (автор устан. по изд.: Масанов. Словарь псевдонимов. — Т. 1. — М., 1956).
Перапіска з Карнеевым князя А. М. Галіцына і А. Ф. Лабзіна надрукавана ў «Русском Архиве» (1892, № 12 і 1833, № 5).
-
Помнік Захару Карнееву ў парку імя Максіма Горкага
-
Шыльда на помніку ў парку імя Максіма Горкага
-
Будынак мінскай гімназіі, адкрытай пры Карнееве ў 1803 годзе.
Зноскі
- ↑ Джунковский Александр Васильевич 1810—1887. Генеалогическая база знаний: персоны, фамилии, хроника. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 15 студзеня 2013.
- Щелков И. Из истории Харьковского университета // Журнал Министерства народного просвещения. — 1890. — № 10.