Катарына Джонсан-Томпсан — Вікіпедыя
- ️Sat Jan 09 1993
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Мянушка | KJT[2] |
Спецыялізацыя | скачок у даўжыню[d] і сямібор'е |
Нарадзілася |
9 студзеня 1993[1] (32 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 183 см[3] |
Вага | 70 кг |
IAAF | 14276543 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
![]() |
Катарына Мэры Джонсан-Томпсан (англ.: Katarina Mary Johnson-Thompson; нар. 9 студзеня 1993, Ліверпул) — брытанская лёгкаатлетка, спецыялізуецца ў мнагабор’і і скачках у даўжыню. Двухразовая чэмпіёнка свету 2019 і 2023 гадоў.
21 лютага 2015 года на спаборніцтвах Aviva Indoor Grand Prix устанавіла новы рэкорд Вялікабрытаніі ў скачках у даўжыню ў памяшканні — 6,93 м. У 2016 годзе заняла шостае месца на [Летнія Алімпійскія гульні 2016[|Алімпіядзе]] ў Рыа-дэ-Жанейра ў сямібор’і. Пры гэтым у скачках у вышыню яна і бельгійка Нафісату Тыям паказалі вынік 1,98 м, што на 1 см вышэй, чым у пераможцы і прызёраў у спаборніцтвах па скачках у вышыню.
На перадалімпійскім чэмпіянаце свету, які адбыўся ў 2019 годзе ў Катары, Катарына ў сямібор’і заваявала залаты медаль з вынікам 6981 ачко.
У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, у горадзе Будапешце, Катарына Джонсан-Томпсан, з вынікам 6740 ачкоў стала залатым прызёрам чэмпіянату свету ў сямібор’і.[4].
Зноскі
- ↑ Katarina Johnson-Thompson // World Athletics database
- ↑ Olympedia — 2006.
- ↑ Katarina Johnson-thompson // Babesdirectory — 2020.
- ↑ ЧМ-2023: И сто, и десять тысяч метров метров | SportsArena.kz - больше, чем спорт(недаступная спасылка). sportsarena.kz. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2023. Праверана 21 жніўня 2023.