Лімерык — Вікіпедыя
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад-графства Лімерык
Лімерык на карце Ірландыі | ||||||||||||||||||||||||||||||
Лімерык (англ.: Limerick; ірл.: Luimneach) — горад-графства ў Ірландыі, знаходзіцца на межах графстваў Лімерык (правінцыя Манстэр) і Клэр. Буйны гандлёвы і адміністрацыйны цэнтр, трэці па колькасці жыхароў (90 тыс.) горад у Ірландыі.
Першыя паселішчы на месцы сучаснага Лімерыка ўзніклі яшчэ 3 тыс. гадоў таму. У V стагоддзі ў гэтым раёне было пабудавана некалькі манастырскіх комплексаў. У IX стагоддзі сюды прыйшлі вікінгі і ў 812 годзе заснавалі калонію, якая пасля стала горадам Лімерык. З-за свайго выгаднага стратэгічнага становішча на рацэ Шанон пры Нармандскіх феадалах ён квітнеў.
Пасля бітвы на рацэ Бойн рэшткі войска якабітаў атуліліся ў Лімерыку, які лічыўся непрыступным. Далейшая аблога ўвайшла ў ірландскі фальклор як гераічнае паражэнне, замацаванае ў 1691 годзе ў Лімерыкскім пагадненні.
У другой палове XIX стагоддзя горад знаходзіцца ў эканамічным крызісе, але ўжо да пачатку XX стагоддзя адрадзіўся, стаўшы адным з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў Ірландыі. 9 красавіка 1919 года горад быў абвешчаны ваеннай зонай. Прафсаюзы Лімерыка абвясцілі страйк супраць англійскага мілітарызму. У выніку бастуючыя захапілі ўладу, і 15-27 красавіка 1919 г. горад быў сталіцай рэспублікі Савецкі Лімерык.
Асноўным прадпрыемствам у горадзе з’яўлялася фабрыка па вытворчасці камп’ютараў кампаніі Dell, якая была зачынена ў 2009 годзе. Таксама ў горадзе развіты харчовая і швейная прамысловасць. Асабліва цэняцца знакамітыя лімерыкскія карункі.
Мясцовая чыгуначная станцыя была адкрыта 28 жніўня 1858 года, замяніўшы больш раннюю станцыю, адкрытую 9 мая 1848 года, якая знаходзілася за паўкіламетра на ўсход.
Імя горада дало назву лімерыкам — жартоўным вершам з пяці радкоў. Гэта адбылося дзякуючы звычаю прыдумляць і спяваць на вечарынках жартоўныя песенькі, прыпевам якіх была фраза «Will you come up to Limerick?» («Вы прыедзеце ў Лімерык?»).

У горадзе дзейнічаюць два саборы: англіканскі Сабор Святой Панны Марыі і каталіцкі Сабор Святога Іаана Хрысціцеля.
Насельніцтва — 90757 чалавек (па перапісу 2006 года), у тым ліку насельніцтва ўнутры гарадской рысы (legal area) было 52539, насельніцтва прыгарадаў (environs) — 38218. У 2002 годзе насельніцтва складала 86998 чалавек.
- Патрык Раян (1881—1964) — амерыканскі лёгкаатлет ірландскага паходжання.
Зноскі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лімерык