Марцін з Врацімавіц — Вікіпедыя
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін | ||
---|---|---|
Marcin z Wrocimowic | ||
![]() Марцін з Врацімавіцаў на карціне Яна Матэйкі — Грунвальдская бітва | ||
![]() Герб Полуказы | ||
|
||
Пераемнік | рыцар Мацей Грушэцкі | |
|
||
Нараджэнне |
невядома |
|
Смерць |
не раней за 16 кастрычніка 1441 і не пазней за 7 сакавіка 1442 |
|
Дзеці | Марцін з Дэмбоўца | |
Веравызнанне | рыма-каталік | |
Званне | харунжы | |
Бітвы | ||
![]() |
Марцін з Врацімавіц (польск.: Marcin z Wrocimowic) (? — 1442) — рыцар герба Полуказы і каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы, стараста ловіцкі (горад у Польшчы, уваходзіць у Лодзьскае ваяводства, Ловіцкі павет), харунжы кракаўскі.
Па паходжанню — немец з Малапольшчы[1].
Нягледзячы на тое, што ў 1399 г. ён страціў сваю вотчыну ў Врацімавіцах (Малапольскае ваяводства), ён не перастаў падпісвацца гэтым прозвішчам. З 1430 г. ён стаў уладальнікам Дэмбоўца (Падкарпацкае ваяводства). Меў сына, таксама Марціна, які падпісваўся ўжо, як Марцін з Дэмбоўца (але, часам таксама і як Марцін з Врацімавіц).
Згадваецца ў Яна Дугаша (Гісторыя Польшчы: Год Гасподзень 1410), у Генрыка Сянкевіча (раман «Крыжакі»), а таксама адлюстраваны на карціне Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва».
Як харунжы Кракаўскі прыняў удзел у Грунвальдскай бітве ў 1410 г., падчас якой нёс на чале войск польскіх галоўную харугву з белым арлом, якую выраніў пад націскам крыжакоў у пылу бітвы. Гэта здарылася тады, калі войска літоўскае кінулася ў бегства і развярнулася жорсткая бітва паміж польскімі і прускімі войскамі. Між тым, як крыжакі сталі прыкладаць усе сілы да перамогі, вялікая харугва польскага караля Уладзіслава з белым арлом, якую нёс Марцін з Врацімавіц, пад варожым націскам падае на зямлю. Крыжакі ўжо думалі, што перамога іхняя, але, дзякуючы вопытным і адважным рыцарам, якія былі побач са сцягам і ў той жа час затрымалі яго падзенне, сцяг хутка паднялі і вярнулі на месца. Каб замяць ганьбу і крыўду, і адстаяць гонар сцяга, польскія рыцары, натхнённыя падняццем сцяга і жаданнем адстаяць яго гонар, у ярасным націску кінуліся на ворага, сакрушаюць яго, павяргаючы на зямлю. Пасля гэтага здарэння каронным харунжыям караля Уладзіслава II Ягайлы становіцца рыцарам Мацей Грушэцкі[2]
Зноскі
- ↑ Adam Krzemiński, «Nagie miecze na lemiesze», Polityka, nr 2 z 9 stycznia 2010, s.60-63
- ↑ Грушэцкія (Gruszecki) у Польскім гербоўніке(1738 г.) Каспра Нясецкого, стр. 301—302)