Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў — Вікіпедыя
- ️Sat Sep 11 1971
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікіта Хрушчоў)
Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Никита Сергеевич Хрущёв | |||||||||||
![]() | |||||||||||
|
|||||||||||
Папярэднік | Іосіф Вісарыёнавіч Сталін | ||||||||||
Пераемнік | Леанід Ільіч Брэжнеў | ||||||||||
|
|||||||||||
Папярэднік | Мікалай Аляксандравіч Булганін | ||||||||||
Пераемнік | Аляксей Мікалаевіч Касыгін | ||||||||||
|
|||||||||||
Папярэднік | Лазар Майсеевіч Кагановіч | ||||||||||
Пераемнік | Leonid Melnikov[d] | ||||||||||
|
|||||||||||
Нараджэнне |
3 (15) красавіка 1894[1]
|
||||||||||
Смерць |
11 верасня 1971[2][3][…] (77 гадоў) |
||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||
Жонка | Ніна Пятроўна Хрушчова[d] і Efrosinya Khrushcheva[d] | ||||||||||
Дзеці | Сяргей Мікіціч Хрушчоў[d], Леанід Мікіціч Хрушчоў[d], Юлія Мікіцівна Хрушчова[d], Rada Adzhubey[d] і Elena Mykytivna Evreinova(Khrushcheva)[d] | ||||||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||||||
Партыя | |||||||||||
Член у |
|
||||||||||
Адукацыя | |||||||||||
Дзейнасць | палітыка[7] | ||||||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||||||
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія | ||||||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||||||
Бітвы | |||||||||||
Узнагароды |
Замежныя:
|
||||||||||
![]() |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Хрушчоў.
Мікіта Сярге́евіч Хрушчоў (5 (17) кастрычніка 1894, Калінаўка, Курская губерня — 11 верасня 1971, Масква) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Першы сакратар ЦК КПСС (1953—1964), Старшыня Савета Міністраў СССР (1958—1964). Герой Савецкага Саюза, Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы.
3 1909 слесар на заводах і шахтах Данбаса. Член Камуністычнай партыі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. З пачатку 1920-х гадоў на кіроўнай партыйнай рабоце ва Украіне (у 1924 удзельнік трацкісцкай апазіцыі). Вучыўся ў Прамысловай акадэміі (Масква, 1929—30).
З 1931 — у Маскве; з 1935 1-ы сакратар Маскоўскіх гарадскога і абласнога камітэтаў партыі. У 1938 — сакавіку 1947 і снежні 1947—49 1-ы сакратар ЦК кампартыі Украіны, адначасова ў 1944—47 старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) Украіны. Член ЦК ВКП(б)/КПСС (1934—66), Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1939—64). Меў дачыненне да палітычных рэпрэсій у Маскве і ва Украіне.
У 2-ю сусветную вайну член ваеннага саветаў шэрагу франтоў. Генерал-лейтэнант (1943).
3 1949 сакратар ЦК і 1-ы сакратар Маскоўскага камітэта ВКП(б).
З верасня 1953 1-ы сакратар ЦК КПСС, адначасова з 1958 года старшыня Савета Міністраў СССР. Вынікам незадаволенасці партыйнага і дзяржаўнага апарату палітыкай і валюнтарысцкім стылем кіраўніцтва М. Xрушчова стала яго вызваленне («па стане здароўя») ад усіх пасад на кастрычніцкім пленуме ЦК КПСС у 1964 годзе.
Аўтар мемуараў.
М. Хрушчоў быў адным з ініцыятараў рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 1930 — пач. 1950-х гадоў; на XX (1956) і XXII (1961) з’ездах КПСС выступіў з рэзкай крытыкай культу асобы і дзейнасці І. Сталіна. Імкнуўся мадэрнізаваць партыйна-дзяржаўную сістэму, абмежаваць прывілеі партыйнага і дзяржаўнага апарату, палепшыць матэрыяльнае становішча насельніцтва, зрабіць савецкае грамадства больш адкрытым. У перыяд яго знаходжання на вышэйшых дзяржаўных і партыйных пасадах вялося масавае асваенне цалінных і абложных зямель (1954—60), будаўніцтва добраўпарадкаванага жылля для працоўных, пачалося асваенне космасу (1957).
У знешняй палітыцы праводзіўся курс на пашырэнне адносін з капіталістычнымі і новымі незалежнымі краінамі, змякчэнне наступстваў гонкі ядзерных узбраенняў (Маскоўскі Дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі, 1963), рабіліся захады па раззбраенні (скарачэнне ўзброеных сіл СССР у 1955 — пачатку 1960-х гадоў больш як на 3 млн чал., прапанаваны ў 1962 годзе савецкі праект дагавора пра ўсеагульнае і поўнае раззбраенне), значна пашырыліся міжнародныя культурныя сувязі. Аднак некаторыя рашэнні М. Xрушчова часам прыводзілі да рэзкага абвастрэння міжнародных адносін (крызіс вакол Заходняга Берліна ў 1961 годзе, Карыбскі крызіс 1962 года).
Часовае аслабленне ідэалагічнага і адміністрацыйнага націску на творчую інтэлігенцыю пасля 1953 года («адліга») спрыяла значным дасягненням у галіне культуры, аднак з пачатку 1960-х яго культурная палітыка стала больш жорсткай. Ініцыятар антырэлігійнай кампаніі. У выніку шэрагу непрадуманых рашэнняў М. Xрушчова ў галіне кіраўніцтва сельскай гаспадаркай пагоршылася забеспячэнне гарадскога насельніцтва прадуктамі харчавання. Неабгрунтаванымі былі яго заклікі «дагнаць і перагнаць Амерыку» і абяцанні пабудаваць камунізм да 1980 года.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118638378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Gibney F. B. Nikita Sergeyevich Khrushchev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nikita Sergejewitsch Chruschtschow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118638378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Новодевичье кладбище
- ↑ https://epoisk.ru/burmsk/?gid=2606353806
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Мядведзеў Р. М. С. Хрушчоў: Палітычны партрэт / Рой Мядзведзеў / пер. з рус. — Мн.: Беларусь, 1989.
- Нікіцін М. Г. Хрушчоў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).