be.wikipedia.org

Нацыянальныя музей і галерэя Кападымонтэ — Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нацыянальныя музей і галерэя Кападымонтэ
Заснаваны 1757
Заснавальнік Bruno Molajoli[d]
Адкрыты 1957
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі
  • 76 240 чал. (2020)[1]
  • 252 770 чал. (2019)[3]
  • 188 009 чал. (2018)[4]
  • 105 307 чал. (2021)[5]
  • 186 351 чал. (2022)[2]
Памеры фонду 3 427 item[4] і 5 570 item[6]
Адрас Via Miano 2[1]
museocapodimonte.beniculturali.it (італ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальныя музей і галерэя Кападымонтэ (італ.: Museo e Gallerie Nazionali di Capodimonte) — галоўны гарадскі музей і карцінная галерэя Неапаля. Былы палац і летняя рэзідэнцыя Бурбонаў у Каралеўстве Абедзвюх Сіцылій. У зборы знаходзяцца экспанаты італьянскай і неапалітанскай культурнай спадчыны і шырокая калекцыя жывапісу, у тым ліку творы Тыцыяна, Бацічэлі, Мазача, Беліні, Караваджа і інш.

Будаўніцтва у 1738 годзе пачаў кароль Неапаля і Сіцыліі Карл VII (пазней яго абяруць каралём Іспаніі). Спачатку гэта была вялікая лоджыя на ўзгорку Кападымонтэ. Але будаўніцтва перарасло ў вялікі палац, таму што старая рэзідэнцыя, палацца Парцічы, была прызнана недастатковай для каралеўскага двара. Да таго ж, яму трэба было размясціць калекцыю жывапісу, якую ён атрымаў у спадчыну ад сваёй маці, Елізаветы Фарнезэ з роду князёў Пармы.

Даручэнне караля атрымалі архітэктары Анджэла Карасале, Джавані Антоніа Медрана і Антоніа Каневары. Працы пачаліся ў верасні 1738 года. Але будаўніцтва расцягнулася надоўга, бо былі праблемы з буд. матэрыяламі, якія везлі з кар’ера ў Піянура. Толькі ў 1758 годзе першая чарга палаца была пабудавана. Працы працягнуў сын Фердынанд I і архітэктар Ф.Фуга. У часы акупацыі Неапаля французскім войскам Напалеона тут жылі Жазеф Банапарт, а затым маршал Іаахім Мюрат. Калекцыю перавезлі ў Неапалітанскі Нацыянальны археалагічны музей. У XIX стагоддзі палац належаў сем’ям князёў Савойскіх і Аоста. Толькі ў 1920 годзе яго набылі ва ўласнасць дзяржавы. З 1950 года тут размешчаны Нацыянальны музей Кападымонтэ, куды вярнулі значную частку экспанатаў.

Маст. Анібале Карачы. Геркулес на скрыжаванні шляхоў. музей Кападымонтэ .

Калекцыя мае ўсе прыкметы каралеўскага збору з партрэтамі, міфалагічнымі і алегарычных карцінамі. Каб дапоўніць збор, тут створана калекцыя работ амаль усіх мастакоў неапалітанскай школы жывапісу (ад Хасэ дэ Рыбера да мала вядомых Паола Парпора, сям’і Рэка, Руапола і інш.)

Іншыя мастацкія школы і майстры прадстаўлены няпоўна, але ёсць карціны прадстаўнікоў Венецыянскай, Фларэнційскай, Рымскай школ. Цікавымі ўзорамі прадстаўлены і некаторыя майстры іншых краін — Пітэр Брэйгель Старэйшы, Эль Грэка, Клод Ларэн.

  • Паола Парпора, Жабы і чарапахі.

    Паола Парпора, Жабы і чарапахі.

  • Рэка Джузэпэ, Садавіна і гародніна.

    Рэка Джузэпэ, Садавіна і гародніна.

  • Паслядоўнік Арчымбольда (Антоніа Цукі) Галава з садавіны.

    Паслядоўнік Арчымбольда (Антоніа Цукі) Галава з садавіны.

  • Габелен «Бітва ў Павіі».

    Габелен «Бітва ў Павіі».

  • Барталомеа Скедонэ. Жанчына падае міласціну сляпому.

    Барталомеа Скедонэ. Жанчына падае міласціну сляпому.

  • Хасэ дэ Рыбера. Св. Еранім.

    Хасэ дэ Рыбера. Св. Еранім.

  • Маціа Прэці. Эпідэмія чумы.

    Маціа Прэці. Эпідэмія чумы.

  • Барталамеа дзі Джавані. Збіванне немаўлят па загадзе цара Ірада.

    Барталамеа дзі Джавані. Збіванне немаўлят па загадзе цара Ірада.

  • Мазача, Укрыжаванне.

  • Мазаліна. Ушэсце Маці Божай.

    Мазаліна. Ушэсце Маці Божай.

  • Рафаэль Санці, фрагменты карціны.

    Рафаэль Санці, фрагменты карціны.

  • Францыск Асізскі раздае статут ордэна.

    Францыск Асізскі раздае статут ордэна.

  • Ціцыян, Папа Павел III.

    Ціцыян, Папа Павел III.

  • Ціцыян, Папа Павел III са сваякамі.

    Ціцыян, Папа Павел III са сваякамі.

  • Джавані Беліні, Праабражэнне Гасподняе.

    Джавані Беліні, Праабражэнне Гасподняе.

  • Карэджа. Містычныя заручыны Св. Кацярыны.

    Карэджа. Містычныя заручыны Св. Кацярыны.

Зноскі

  • Nicola Spinosa, Capodimonte, Electa, Milano 1999.
  • Le Guide di Dove — Campania, Corriere della sera, 2007.
  • Il Museo di Capodimonte, valori di Napoli, Pubblicomit, 2002.