Новасібірскі металургічны завод імя Кузьміна — Вікіпедыя
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новасібірскі металургічны завод імя Кузьміна | |
---|---|
Тып | бізнес і прадпрыемства |
Заснаванне | 1942 |
Сайт | nmz-k.ru |
ААТ «Новасібірскі металургічны завод імя Кузьміна» (руск.: ОАО «Новосибирский металлургический завод имени Кузьмина») — расійскае металургічнае прадпрыемства, заснаванае ў 1992 годзе на базе акцыянернага таварыства адкрытага тыпу «Новасібпракат». Штаб-кватэра размешчана ў Ленінскім раёне г. Новасібірска.
Дата ўтварээння Новасібірскага металургічнага завода (НМЗ) — кастрычнік 1941 года. Завод утвараецца з мясцовага пракатнага завода і эвакуіраванага з Запарожжа металургічнага завода ім. Сярго Арджанікідзэ, «Запарожсталі». У маі наступнага года ён становіцца нумарным прадпрыемствам № 702, у складзе Галоўнага ўпраўлення заводаў якаснай металургіі і ферасплаваў «Галспецсталь». У красавіку 1950 года яму вяртаюць першапачатковую назву (НМЗ), а праз 4 гады — прысвойваюць імя Анатоля Кузьміна. 3 лістапада 1962 г. у завода з’яўляецца свой палац культуры — «Металург». У 1963 годзе ў якасці цэха ў склад завода перадаецца лістапракатны завод, створаны ў 1953 годзе.
У 1992 годзе «Новасібірскі металургічны завод» ім. А. Н. Кузьміна быў рэарганізаваны ў «Новасібпракат», у наступным годзе — у «Новасібірскі металургічны завод», а праз пяць гадоў — стаў ААТ «Новасібірскі металургічны завод імя Кузьміна».
У перыяд 2008—2009 гадоў праца завода спынялася. Прычынай гэтаму паслужыла падзенне попыту на прадукцыю, а таксама крызіс. У выніку 90 % работнікаў былі адпраўленыя ў водпускі, на прадпрыемстве было ўведзена назіранне.
У 2012 годзе прадпрыемствам была закуплена і ўстаноўлена сучасная лінія падоўжнага рэзання рулонаў коштам 100 млн рублёў.