Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча — Вікіпедыя
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча | ||
---|---|---|
Order Zasługi Rzeczypospolitej Polskiej | ||
|
||
Арыгінальная назва | Order Zasługi Rzeczypospolitej Polskiej | |
Краіна |
![]() |
|
Тып | Ордэн | |
Дата заснавання | 10 красавіка 1974 | |
Статус | уручаецца | |
Чарговасць узнагарод | ||
Старэйшая | Ордэн крыжа Незалежнасці | |
Малодшая | Крыж адважных | |
Адпавядае | Ордэн заслуг Польскай Народнай Рэспублікі | |
![]() |
Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча (польск.: Order Zasługi Rzeczypospolitej Polskiej) — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Польшча.
Ордэн заснаваны 10 красавіка 1974, як узнагарода за выдатныя заслугі перад Польскай Народнай Рэспублікай. 16 кастрычніка 1992 года Законам аб ордэнах і ўзнагародах быў перазаснаваны як узнагарода Рэспублікі Польшча.
Ордэн з’яўляецца вышэйшай узнагародай за выдатныя заслугі ў справе ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця ўзаемаадносін паміж народамі. Ордэнам узнагароджваюцца замежныя грамадзяне і асобы польскай нацыянальнасці, якія пражываюць за мяжой, якія сваёй дзейнасцю ўняслі выдатны ўклад у галіне міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця сувязяў Рэспублікі Польшча з іншымі дзяржавамі і нацыямі. Рашэнне аб узнагароджанні ордэнам прымаецца прэзідэнтам Польшчы.