Палац культуры прафсаюзаў — Вікіпедыя
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац культуры | |
Палац культуры прафсаюзаў | |
---|---|
![]() Палац культуры прафсаюзаў на Кастрычніцкай плошчы | |
53°54′11,78″ пн. ш. 27°33′47,70″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | Сталінскі ампір |
Архітэктар | У. Яршоў |
Будаўніцтва | 1949—1954 гады |
Статус |
![]() |
Сайт | rdkp.by |
![]() |
Палац культуры прафсаюзаў — дом культуры прафсаюзаў Беларусі, цэнтр культурна-масавай і асветніцкай працы. Знаходзіцца ў Мінску. Пабудаваны ў 1954 г. Адкрыты 3 ліпеня 1956 г. Архітэктар В. Яршоў. Размяшчаецца па адрасе пр-т. Незалежнасці, 25 (станцыя метро «Кастрычніцкая плошча». Мае некалькі залаў, студый. Галоўным фасадам стаіць да Кастрычніцкай плошчы. На фасадзе ўстаноўлена скульптурная група (скульптары А. Глебаў, В. Папоў, С. Селіханаў).
На месцы сённяшняга Палаца прафсаюзаў (на былой Захар'еўскай, 97) знаходзіўся «дом Боршча». Тут была кантора аб'яваў са сваім друкаваным органам. Гэтак жа ў гэтым будынку знаходзіўся кантроль Лібава-Роменскай чыгункі. Гэта быў невялікі драўляны домік.
У 1949 г. пачалося будаўніцтва Палаца прафсаюзаў па праекце У. Яршова. Заканчэнне будаўніцтва — у 1954 г. Адкрыццё адбылося 3 ліпеня 1956 года.
26 красавіка 2008 г. з франтона будынка, пры дапамозе вежавых кранаў, былі зняты, амаль на паўгода, на рэстаўрацыю, скульптурныя кампазіцыі, якія ўпрыгожвалі яго. Так жа была адрэстаўраваная і кампазіцыя, размешчаная на франтоне будынка. Гэта — дзяўчына са скрыпкай, хлопчык з глобусам, рабочы, сялянка, спартсменка і навуковец (аўтары работ — скульптары Сяргей Селіханаў, Аляксей Глебаў і Віктар Папоў).
На першым паверсе Палаца культуры размешчаны ўмяшчальны і багаты па сваім унутраным уладкаванню калонная зала. Тут жа знаходзіўся тэатр Палаца культуры прафсаюзаў. Зала гэтага тэатра разлічаны на 850 месцаў з партэрам і ярусамі. Сцэна тэатра абсталяваная на ўзор Вялікага акадэмічнага тэатра ў Маскве. Сцены калоннай і тэатральнай залаў ўпрыгожаны ляпнінай.
У 2005 была адкрыта новая харэаграфічная зала, абсталяваны станкамі і люстраной сцяной.
У Палацы маецца бібліятэка, размяшчаюцца розныя гурткі мастацкай самадзейнасці. У спецыяльнай зале пасяджэнняў праводзіліся розныя нарады, сходы працоўных. Для фізкультурнікаў добраахвотных спартыўных таварыстваў прафсаюзаў абсталявана спартыўная зала.
У Белай зале плошчай 256 квадратных метраў праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы і заняцця танцавальных калектываў.
Апроч гэтага, госці Палаца могуць наведаць утульнае «Арт-кафэ» на 60 месцаў.
Будынак размешчаны па адрасе пр. Незалежнасці, 25, а фактычна знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы.
Бліжэйшыя будынкі — Палац Рэспублікі і музей Вялікай Айчыннай вайны.
Бліжэйшая станцыя метро — «Кастрычніцкая» (адзін з выхадаў з якой знаходзіцца прама каля Палаца культуры прафсаюзаў).
- ДК Прафсаюзаў на сайце «Минск старый-новый» Архівавана 23 студзеня 2013.
- ДК Прафсаюзаў на Look.by Архівавана 27 жніўня 2011.
- Палац культуры прафсаюзаў на сайце «Архіварта»