Панарама Месдаха — Вікіпедыя
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Панарама Месдаха (нідэрл.: Panorama Mesdag) — карціна вышынёй 14 м і даўжынёй 120 м, якая адлюстроўвае рыбацкі пасёлак Схевенінген у XIX стагоддзі, працы мастака Хендрыка Вілема Месдаха. Размешчана ў спецыяльна пабудаваным музейным будынку ў Гаазе, Нідэрланды.
Хендрык Месдах, з'яўляючыся вядомым марыністам Гаагскай школы, пачаў працу над палатном у 1880 годзе пры ўдзеле сваёй жонкі і мноства сваіх вучняў. Цыліндрычная форма панарамы стварае ілюзію прысутнасці гледача ў намаляванай мясцовасці на высокіх пясчаных дзюнах перад вёскай.