Бергама (правінцыя) — Вікіпедыя
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Правінцыя Бергама)
Бергама | ||
---|---|---|
італ.: Provincia di Bergamo | ||
![]() | ||
|
||
Краіна | Італія | |
Уваходзіць у | Ламбардыя | |
Адміністрацыйны цэнтр | ||
Глава | Матэа Росі[d] | |
Насельніцтва |
|
|
Плошча |
|
|
Вышыня над узроўнем мора |
249 м | |
![]() |
||
Код ISO 3166-2 | IT-BG | |
Паштовыя індэксы | 24121-24129 (Bergamo), 23806, 24000-24100, (provincia) | |
Код аўтам. нумароў | BG | |
Афіцыйны сайт | ||
![]() |
Бергама (італ.: Provincia di Bergamo, ламб.: Provincia de Bergom) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Ламбардыя. Насельніцтва правінцыі — 1 098 740 чалавек (2010), плошча — 2723 км², складаецца з 244 камун. Сталіца — горад Бергама.
Мяжуе з правінцыяй Сондрыа на поўначы, правінцыяй Брэшыя на ўсходзе, правінцыяй Крэмона на поўдні і правінцыямі Мілан (скасаваная ў 2014 годзе) і Лека на захадзе. Паўночная частка правінцыі адносіцца да Бергамскіх Альп, найвышэйшым пунктам з’яўляецца Піца-дзі-Кока (італ.: Pizzo di Coca), вышынёй 3052 м. У ёй знаходзяцца дзве даліны — Валь-Серыяна і Валь-Брэмбана. Паўднёвая частка правінцыі пераважна раўнінная. На паўночна-заходняй мяжы правінцыі знаходзяцца тры ракі: Серыа, Брэмба і Ада. На ўсходзе возера Ізеа разам з ракой Ольё, якая працякае праз даліну Камоніка, фарміруюць мяжу правінцыі.