be.wikipedia.org

Рабат — Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рабат
الرباط

Краіна
Каардынаты
Заснаваны

1146

Плошча
  • 118 ± 1 км²
Вышыня цэнтра

75 м

Водныя аб’екты
Насельніцтва

1 622 860 чалавек (2004)

Часавы пояс
Тэлефонны код

537

Паштовыя індэксы

10000–10220

Афіцыйны сайт

rabat.ma (фр.)

Рабат на карце Марока

Рабат (араб. الرباط‎‎) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Марока, размяшчаецца на захадзе краіны, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна ў вусці ракі Бу-Рэгрэг. Насельніцтва налічвае 1,7 млн чалавек.

У 1150 паблізу антычнага паселішча Сале Альмахады пабудавалі крэпасць, якая стала ядром умацаванага паселішча і базай для ваенных экспедыцый арабаў у Андалусію.

З XVII ст. пачалося хуткае развіццё горада ў выніку масавага перасялення сюды з Іспаніі андалускіх мусульман (маўраў) — умелых рамеснікаў, гандляроў і мараплаўцаў. З 1666 Рабат у складзе шэрыфскай дзяржавы Алаўітаў. У XIX ст. важны палітычны і эканамічны цэнтр Марока. У 19121956 Рабат — адміністрацыйны цэнтр французскай зоны пратэктарату. У 1930—1950-я цэнтр нацыянальна-вызваленчай барацьбы.

З 1956 сталіца незалежнага Марока.