be.wikipedia.org

Спляценне (мастацтва) — Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Англа-саксонская залатая спражка поясу са спляценнем стужкамі, Пахавальная ладдзя  (руск.)бел. Сатан-Ху, VII стагоддзе
Дэталь складанага спляцення з Келскай кнігі.

У выяўленчым мастацтве спляценне — распаўсюджаны дэкаратыўны элемент ў сярэднявечным мастацтве. У спляценні лініі або часткі матываў паўтараюцца, заплятаюцца, завязваюцца вузламі  (руск.)бел. ў складаныя геаметрычныя формы, часта для запаўнення прасторы. Спляценне часта сустракаецца ў мастацтве перыяду міграцый Паўночнай Еўропы, асабліва ў астраўным мастацтве  (укр.)бел. Брытанскіх астравоў і паўночным мастацтве  (укр.)бел. Ранняга Сярэдневякоўя  (укр.)бел. і ў ісламскім мастацтве .

Спляценне і вярчальная сіметрыя: Грыўня са скарбу з Фахада Жалезнага веку, Музей Пантэведра, Галісія

Складаныя пераплеценыя і сплеценыя матывы можна ўбачыць у познім старажытнарымскім мастацтве ў многіх кутках Еўропы, у мазаічных падлогах і іншых формах мастацтва. Копцкія манускрыпты і тэкстыль V—VI стагоддзяў упрыгожаныя арнаментам з шырокіх стужак, вельмі падобнымі на самыя раннія ўзоры плеценых вузлоў, можна ўбачыць у манускрыптах астраўнога мастацтва  (укр.)бел. Брытанскіх астравоў[1].

Спляценне з’яўляецца асноўнай рысай арнаменту «стылю II» звярынага стылю мастацтва перыяду міграцый і шырока прысутнічае ў Паўночнай Еўропе, а таксама быў прынесены лангабардамі ў Паўночную Італію. Як правіла, у гэтым стылі доўгія «стужкі» заканчваюцца галавой звера. Да 700 г. н.э. ён становіцца менш распаўсюджаным на большасці тэрыторыі Еўропы, аднак працягвае развівацца на Брытанскіх астравах і ў Скандынавіі, дзе яго можна ўбачыць у працах па метале, разьбе па дрэве, рунічных камянях, высокіх крыжах  (англ.)бел. і ілюмінаваных манускрыптах, створаных паміж VII і XII стагоддзямі. Мастак Джордж Бэйн  (англ.)бел. ахарактарызаваў спляценне ранняга перыяду астраўнога мастацтва, якое можна ўбачыць у Кнізе з Дарау і фрагменце Евангелля з Дарэмскага сабора, створаных у VII стагоддзі, як «раз’яднаныя і злучаныя» касічкі[2]. Не мае аднаго меркавання, ці былі копцкія плеценыя матывы прама запазычаныя гіберна-шатландскімі  (руск.)бел. манастырамі з усходняга Міжземнамор’я або праз ламбардскую Італію. Гісторык мастацтваў Д. Д. Суіні выказваецца за прамыя зносіны паміж скрыпторыямі раннехрысціянскай Ірландыі  (руск.)бел. і копцкімі манастырамі Егіпта[3].

Для гэтага новага стылю былі характэрныя падоўжаныя звяры, пераплеценыя ў сіметрычныя фігуры, і ён можа быць датаваны сярэдзінай VII стагоддзя, калі прымаць датыроўкі узораў ў скарбе Сатан-Ху . Найбольш складаныя і насычаныя зоамарфічныя спляценні сустракаюцца ў мастацтве эпохі вікінгаў, а менавіта ва Урнескім стылі  (укр.)бел. (паўстаў ў 1050 годзе), ззе вусікі лісцяных арнаментаў пераплятаюцца са стылізаванымі жывёламі[4].

Росквіт паўночнаеўрапейскага спляцення прыйшоўся на астраўное мастацтва  (укр.)бел. Брытанскіх астравоў, дзе арнаменты ў звярыным стылі Паўночнай Еўропы аб’ядналіся з вузлапляценнем стужкамі і хрысціянскімі ўплывамі ў такіх працах як Келская кніга і Крыж Конга  (англ.)бел.. Цэлыя дывановыя старонкі былі ілюмінаваныя абстрактнымі матывамі, уключаючы шырокае выкарыстанне спляцення, а каменныя высокія крыжы спалучалі панэлі са спляценнем з панэлямі з выявамі фігур. Спляценне астраўнога мастацтва скапіявалі ў кантынентальнай Еўропе, дастаткова набліжана ў франка-саксонскай школе VIII—XI сталеццяў і менш блізка ў іншых каралінгскіх школах ілюмінавання, дзе існавала традыцыя лісцяных дэкаратыўных арнаментаў. У раманскім мастацтве  (укр.)бел. гэта стала звычайным, а спляценне ў цэлым — значна менш складаным. Аднак часам можна ўбачыць і звярыныя формы.

У ісламскім арнаменце распаўсюджаныя матывы геаметрычных перапляценняў. Яны могуць лічыцца асаблівым відам арабескі. Элементы амеядскай архітэктуры  (англ.)бел., напрыклад мазаіка падлогі, аконныя рашоткі, разьба і размалёўванне сцен, дэкаратыўная праца па метале VIII—X стагоддзяў, якія змяшчаюць элементы складаных спляценняў, распаўсюджаных у больш познім ісламскім мастацтве. Спляценне можна ўбачыць у куфійскай каліграфіі.

Спляценне і вузлы часта сустракаюцца ў візантыйскім мастацтве, працягваючы рымскае выкарыстанне, але яны мелі вялікага пашырэння. Адным з важкіх прыкладаў распаўсюджанага рэгіянальнага выкарыстання спляцення з’яўляецца спляценне з трох стужак  (англ.)бел., якое можна назираць у ранне  (руск.)бел.-сярэднявечнай Харватыі на каменных рэзьбах IX—XI сталеццяў.

  • Наплечные зашпількі з пераплеценымі схематычнымі жывёламі, пахавання Сатан-Ху, пачатак VII стагоддзя.

    Наплечные зашпількі з пераплеценымі схематычнымі жывёламі, пахавання Сатан-Ху, пачатак VII стагоддзя.

  • Спляценне ранняга перыяду астраўнога мастацтва, старонкі Евангелля Дарэмскага сабора, сярэдзіна VII ст.

    Спляценне ранняга перыяду астраўнога мастацтва, старонкі Евангелля Дарэмскага сабора, сярэдзіна VII ст.

  • Астраўное спляценне жывёл і вузлоў, Евангелле з Ліндзісфарна, пачатак VIII ст.

    Астраўное спляценне жывёл і вузлоў, Евангелле з Ліндзісфарна, пачатак VIII ст.

  • Старонка з Кнігі Дзімы з простымі межамі ў стылі спляцення, VIII ст.

    Старонка з Кнігі Дзімы з простымі межамі ў стылі спляцення, VIII ст.

  • Кіркядскі камень, Аберлема, Шотландыя, каля 800

    Кіркядскі камень, Аберлема, Шотландыя, каля 800

  • Рунічны камень Ärentunar з пераплеценымі жывёламі, Апланд, Швецыя

    Рунічны камень Ärentunar з пераплеценымі жывёламі, Апланд, Швецыя

  • Дэталь упрыгожанай буквіцы "T" з запаўненнем спляценнем стужкамі і матывам пераплеценых жывёл, Келская кніга, каля 800

    Дэталь упрыгожанай буквіцы "T" з запаўненнем спляценнем стужкамі і матывам пераплеценых жывёл, Келская кніга, каля 800

  • Фрагмент англа-саксонскага крыжа IX стагоддзя, знойдзены ў манастыры Святога Освальда, Глочэстэр

    Фрагмент англа-саксонскага крыжа IX стагоддзя, знойдзены ў манастыры Святога Освальда, Глочэстэр

  • Надпіс харвацкага караля Сцяпана Држыслава, канец X ст.

    Надпіс харвацкага караля Сцяпана Држыслава, канец X ст.

  • Дывановая старонка з арабскага ілюмінаванага манускрыпту, XI ст.

    Дывановая старонка з арабскага ілюмінаванага манускрыпту, XI ст.

  • Разьба на Крыжы Конга, ірландскім працэсійным крыжы, упрыгожаным элементамі астраўнога мастацтва і Урнескага стылю, пачатак XII ст[5].

    Разьба на Крыжы Конга, ірландскім працэсійным крыжы, упрыгожаным элементамі астраўнога мастацтва і Урнескага стылю, пачатак XII ст[5].

  • Раманскае спляценне, лісцяны арнамент і вузлы, Францыя, каля 1175 - 1195

    Раманскае спляценне, лісцяны арнамент і вузлы, Францыя, каля 1175 - 1195

  • Фоліа з манускрыпту Карану з пераплеценымі краямі, 1182

    Фоліа з манускрыпту Карану з пераплеценымі краямі, 1182

  • Раманскае спляценне, буквіца, запоўненая фігурамі, Паўночная Англія, 1190-1200.

    Раманскае спляценне, буквіца, запоўненая фігурамі, Паўночная Англія, 1190-1200.

Зноскі

  1. Mitchell et al. 1977, p. 59
  2. Bain 1973, p. 29
  3. Bishop 2001, p.270
  4. Graham-Campbell 1980, pp. 150—151
  5. Graham-Campbell 1980, p. 153