Сямён Аляксандравіч Падокшын — Вікіпедыя
- ️Sun Mar 08 1931
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Аляксандравіч Падокшын | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 снежня 2004 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | філосаф, гісторык, культуролаг, медыявіст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1987) і кандыдат гістарычных навук (1965) |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Сямён Аляксандравіч Падо́кшын[1] (8 сакавіка 1931, Гомель — 21 снежня 2004) — беларускі філосаф, гісторык-медыявіст, культуролаг. Спецыяліст па гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі XVI—XVII стагоддзяў. Доктар філасофскіх навук (1987), кандыдат гістарычных навук (1965)[2].
Скончыў Брэсцкае педагагічнае вучылішча, у 1953 годзе — Мінскі педагагічны інстытут. У 1953—1954 гадах працаваў настаўнікам у сярэдняй школе ў Тураве[2].
У 1960 годзе скончыў аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1960—2004 гадах працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР[2].
У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Радыкальна-рэфармацыйны рух у Беларусі і Літве: (другая палова XVI ст.)». У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Філасофская і грамадска-палітычная думка эпохі Адраджэння ў Беларусі»[2].
Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, праблемы культуры, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, духоўна-культурнага сінтэзу Усходу і Захаду, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага суверэнітэту, філасофіі беларускай гісторыі і культуры. У кантэксце культуры эпохі Адраджэння вывучае філасофскую і грамадска-палітычную думку Беларусі XVI—XVII стагоддзях, вызначае спецыфічныя рысы айчыннага Рэнесансу і гуманізму.
Аўтар прац «Рэфармацыя і грамадская думка Беларусі і Літвы (2-я палова XVI — пачатак XVII ст.» (1970), «Скарына і Будны: Нарыс філасофскіх поглядаў» (1974), «Францыск Скарына» (1981), «Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага» (1990), «Унія. Дзяржаўнасць. Культура: Філасофска-гістарычны аналіз» (2000), «Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры» (2003), «Этычная думка і культура Беларусі XVI—XVII ст.» (2004) і інш.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1993), стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000).
- Этычная думка ў культуры Беларусі XVI—XVII стст. Мінск, 2004.
- Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. Мінск, 2003.
- Іпацій Пацей: Царкоўны дзеяч, мысліцель, пісьменнік на пераломе культурна-гістарычных эпох. Мінск, 2001.
- Унія. Дзяржаўнасць. Культура: філасофска-гістарычны аналіз. Мінск, 1998; 2000.
- Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мінск, 1990.
- Франциск Скорина. Москва, 1981 (Мыслители прошлого). Скорина и Будный : очерк философских взглядов. Минск, 1974.
- Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XVI — начало XVII в.). Минск, 1970.
- Удзел у калектыўных працах
- Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Т. 2: Протарэнесанс і Адраджэнне. Мінск, 2010; Т. 3: Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Барока. Мінск, 2013.
- Памятники философской мысли Белоруссии XVII — первой половины XVIII в. Минск, 1991.
- Идейные связи прогрессивных мыслителей братских народов (XVII—XVIII вв.). Минск, 1978.
- Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (Дооктябрьский период). Минск, 1977.
- Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Минск, 1973.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ а б в г Марозаў 2022.
- ПАДОКШЫН Сямён Аляксандравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Падо́кшын Сямён Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 503. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Падокшын Сямён Аляксандравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 374. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Падокшын Сямён Аляксандравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 6. — С. 120. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Падокшын Сямён // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6 — С. 243.
- Падокшын Сямён Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 549. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Падокшын Сямён Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай навукі Беларусі. Том. 1. Эпоха Сярэднявечча. // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Інстытут філасофіі. — Мн.: Беларуская навука, 2008.