be.wikipedia.org

Сігішаара — Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Горад

Сігішаара
рум.: Sighișoara

Герб
Герб

Краявід Сігішаары
Краявід Сігішаары

Краіна
Жудзец
Каардынаты
Прымар

Ян Дорын Дэнешан

Вышыня цэнтра

380 ± 1 м

Насельніцтва

32 570[1] чалавек (2007)

Часавы пояс
Тэлефонны код

(+40) 02 65

Паштовы індэкс

545400

Аўтамабільны код

MS

Афіцыйны сайт

Сігішаара на карце Румыніі

Сігішаа́ра (рум.: Sighişoara) — горад у Румыніі, у жудзецы Мурэш. Стаіць на ўзгорку над ракой Тырнава-Марэ (рум.: Târnava Mare) у Трансільваніі, у 175 км на паўночны захад ад Бухарэста. Насельніцтва — 32570 жыхароў (2007). Гістарычны цэнтр горада з 1999 года з'яўляецца помнікам Сусветнай спадчыны

Гадзіннікавая вежа

Сігішаара вядомая ў гісторыі пад нямецкім імем Шэсбург (Schäßburg) і венгерскім — Шэгешвар (Segesvár). Горад заснавалі ў XIII стагоддзі нямецкія каланісты з Саксоніі і даліны Мозеля. Яны ўзвялі на ўзгорку сярэднявечную крэпасць, некалькі цэркваў і знакамітую Гадзіннікавую вежу вышынёй у 64 метра.

У XIV стагоддзі Шэсбург стаў вольным горадам, а да XVI стагоддзя — адным з вядучых гандлёва-рамесных цэнтраў Усходняй Еўропы з 15 рамеснымі цэхамі. У XV стагоддзі ў горадзе чаканіў манету выгнаны з Валахіі гаспадар Улад Дракула. У 1631 годзе тут быў абраны на венгерскі прастол трансільванскі князь Юрый I Ракацы.

Ніжняя частка горада была разбурана землетрасеннем 1668 года і пажарам 1676 года, але на працягу наступнага стагоддзя была адбудавана нанова.

У 1849 годзе руская армія нанесла пад Шэгешварам разгромнае паражэнне венгерскім паўстанцам. Сярод загінулых у баі апынуліся генерал-маёр Р. Я. Скарацін і выбітны паэт Шандар Петэфі. У XIX стагоддзі памяць абодвух была ўшанавана помнікамі.

Зноскі