Філіп Леклерк — Вікіпедыя
- ️Sat Nov 22 1902
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жак Філіп Леклерк | ||||
---|---|---|---|---|
Philippe Leclerc de Hauteclocque | ||||
![]() Леклерк у 1943 годзе | ||||
![]() | ||||
|
||||
Папярэднік | Жан Седзіль | |||
Пераемнік | Жорж д' Аржэнліе | |||
|
||||
Нараджэнне |
22 лістапада 1902 |
|||
Смерць |
28 лістапада 1947 (45 гадоў) |
|||
Месца пахавання | ||||
Імя пры нараджэнні | фр.: Philippe François Marie de Hauteclocque | |||
Дзеці | Henri Leclerc de Hauteclocque[d] | |||
Веравызнанне | Catholic[d] | |||
Член у | ||||
Адукацыя | ||||
Ваенная служба | ||||
Гады службы | 1924—1947 | |||
Прыналежнасць |
![]() |
|||
Род войскаў | Сухапутныя войскі Францыі[d] | |||
Званне | Маршал Францыі (пасмяротна) | |||
Бітвы | Другая сусветная вайна | |||
Узнагароды |
|
|||
![]() |
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Леклерк.
Жак Філіп Леклерк (поўнае імя Жак Філіп Леклерк, граф дэ Атклок, фр.: Philippe Leclerc, comte de Hauteclocque, /ləklɛʁ də otklok/; 22 лістапада 1902, Белуа-Сен-Леанар, Францыя — 28 лістапада 1947, Бешар, Алжыр) — французскі генерал часоў Другой сусветнай вайны, маршал Францыі (1952, пасмяротна).
З арыстакратычнага графскага роду, вядомага з XIII стагоддзя. Прамыя продкі роду Атклокаў удзельнічалі ў Крыжовых паходах, бітве пры Фантэнуа, Напалеонаўскіх войнах. Адукацыю атрымаў у Сен-Сірскай ваеннай школе (1924). Службу пачаткаў у 5-м кірасірскім палку ў Мозелі, затым быў пераведзены ў 8-ы полк спагі ў Марока.
Пазней служыў інструктарам афіцэрскай школы і ў складзе 1-га афрыканскага конна-егерскага палка. Пасля пачатку вайны ў верасні 1939 года быў адкліканы ў Францыю.
У складзе «Змагарнай Францыі», як і шматлікія камандзіры, чые сем'і засталіся ў акупаванай Францыі, выкарыстоўваў псеўданім — «Леклерк», пасля вайны далучаны да сапраўднага прозвішча. У снежні 1942 — студзені 1943 гадоў правёў французскія войскі ад возера Чад да Трыпалі, для ўдзелу злучэнняў у Туніскай кампаніі.
У 1944 годзе камандаваў французскімі войскамі падчас высадкі саюзнікаў у Нармандыі.
У 1945 годзе быў адпраўлены ў Індакітай, але неўзабаве падаў у адстаўку, нездаволены дзяржаўнай падтрымкай яго баявых аперацый супраць В'етміня.
У 1947 годзе, інспектуючы французскія часткі ў Паўночнай Афрыцы, разбіўся на самалёце над Алжырам.
- У 1952 годзе пасмяротна атрымаў званне Маршала Францыі.
- Кавалер Вялікага Крыжа ордэны Ганаровага легіёна.
- Кампаньён ордэна Вызвалення
- Ваенны медаль
- Ваенны крыж 1939—1945
- Медаль Супраціўлення з разеткай
- Каланіяльны медаль з планкамі: «Maroc», «Fezzan», «Koufra», «Tripolitaine», «Tunisie», «Extrême-Orient»
- Сярэбраная зорка (ЗША)
- Ордэн «За выбітныя заслугі» (Вялікабрытанія)
- Камандор ордэна Кароны (Бельгія)
- Ваенны крыж (Бельгія)
Зноскі
- ↑ www.academieoutremer.fr
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жак Філіп Леклерк
- Біяграфія на сайце ХРОНАС
- Біяграфічны артыкул Архівавана 4 чэрвеня 2011. (англ.)