be.wikipedia.org

Харбін — Вікіпедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Горад

Харбін
哈尔滨 (哈爾濱)

Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны

1898

Першая згадка

1898

Плошча
  • 53 076,48 км²
Вышыня цэнтра

150 ± 1 м і 118 м[1]

Насельніцтва
  • 10 009 854 чал. (2020)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код

0451

Паштовыя індэксы

150000

Аўтамабільны код

黑A

Афіцыйны сайт

harbin.gov.cn (кіт.)

Харбін на карце Кітая

Харбін[3] — горад у паўночна-ўсходнім Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хэйлунцзян, згодна з сучасным кітайскім адміністрацыйным падзелам Харбін з’яўляецца горадам субправінцыйнага значэння. Транспартны вузел, буйны эканамічны і культурны цэнтр. Насельніцтва з прыгарадамі — 9,5 мільёнаў жыхароў.

Заснаваны ў 1898 годзе на месцы рыбацкага паселішча ў сувязі з будаўніцтвам Кітайскай Чанчуньскай чыгункі; тут знаходзілася яе цэнтральная адміністрацыя, склалася вялікая расійская дыяспара. Пасля грамадзянскай вайны ў Расіі Харбін — адзін з галоўных цэнтраў белай эміграцыі. У 1932—1945 гадах акупіраваны японскімі войскамі, фармальна ў складзе Маньчжоў-го. 18—20 жніўня 1945 года ў ходзе савецка-японскай вайны заняты Чырвонай Арміяй і Амурскай ваеннай флатыліяй.

Год Колькасць
2000 9 413 359 [4]
2010 10 635 971 [5]
2020 10 009 854 [2]

Машынабудаванне (у т.л. электратэхнічнае, энергетычнае, транспартнае машынабудаванне, станка- і прыладабудаванне), харчовая прамысловасць, дрэваапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, цукровая, папяровая прамысловасць.

Дзейнічае шэраг ВНУ. У будынку царквы Св. Сафіі цяпер музей рускай гісторыі.

Прымае наведвальнікаў заапарк. Праходзяць Харбінскі летні музычны фестываль (ліпень) і Зімовы фестываль ледзяных збудаванняў.

Харбін у адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане дзеліцца на:

  • 8 гарадскіх раёнаў (Даолі, Наньган, Сянфан, Даовай, Пінфан, Сунбэй, Хулань, Ачэн),
  • 3 горада павятовага ўзроўню (Шанчжы, Шуанчэн, Учан) і
  • 7 паветаў (Фанчжэн, Бінь, Ілань, Баянь, Тунхэ, Мулань, Яньшоў)

Сярод эмігрантаў 1920—1940-х гг. у горадзе быў значны беларускі асяродак. У оперным тэатры працавалі спявак М. Забэйда-Суміцкі, дырыжор І. Райскі і яго сын Б. Райскі. У Харбіне знаходзіліся беларускія місіянеры ордэна марыянаў на чале з Ф. Абрантовічам (1928—1939) і А. Цікотам (1939—1948), святары Я. Германовіч (В. Адважны), Т. Падзява, К. Найловіч.

  1. а б https://it-ch.topographic-map.com/map-3szns8/Harbin/?zoom=16&center=45.80057%2C126.53076&popup=45.80159%2C126.53062
  2. а б 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
  4. Seventh National Population Census of the People's Republic of China
  5. Sixth National Population Census of the People's Republic of China