be.wikipedia.org

BMW 321 — Вікіпедыя

  • ️Fri Nov 07 2008

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

BMW 321

BMW 321

Агульныя даныя

I6, 1971 см³, 45 к. с.

Характарыстыкі

Масава-габарытныя

Каляіна пярэдняя: 1300[4]
Маса: 1000 кг (прыблізна)[3]

На рынку

Іншае

BMW 321 — аўтамабіль сярэдняга класа нямецкай кампаніі BMW 1938[5]1941 гадоў, які прыйшоў на замену мадэлі BMW 320, хоць знешне яны мала адрозніваліся. Вырабляўся на заводзе ў Айзенаху.

Праз вайну вытворчасць была спынена. Выраб мадэлі працягнулі ў савецкай акупацыйнай зоне ў пасляваенны перыяд, у 19451950 гадах. Пасля вайны, акрамя некаторых будынкаў, у Айзенаху захаваўся запас гатовых дэталяў і запчастак, а на берлінскім заводзе «Ambi-Budd», які выпускаў кузавы, уцалелі штампы і зварачныя кандуктары. У сувязі з гэтым было пастаноўлена аднавіць выворчасць. Першыя 14 аўтамабіляў былі сабраныя ў лістападзе 1945 года. Выпуск у 1947 годзе склаў 2035 адз.; 1948 — 2398; 1949 — 2734[6].

Седан BMW 321, выгляд ззаду

Мадэль пабудавалі на скарочаным шасі мадэлі BMW 326 і запазычаным з яе мадэрнізаваным 6-цыліндравым верхнеклапанным радным рухавіку з двума карбюратарамі аб’ёмам 1971 см³, магутнасцю 45 к. с. (33 кВт) пры 3750 аб/хв. Таксама з 320 была запазычана 4-ступеньчатая каробка перадач. Аўтамабіль разганяўся 0-100 км/г за 35,5 сек, яго максімальная скорасць складала 115 км/г. Хадавая частка адпавядала мадэлям BMW 320/BMW 326, але з пашыраным на 110 мм кузавам. Гідраўлічныя тармазы мелі прывад на ўсе колы. Як і ў машын вышэйшага класа, мадэль 321 атрымала суцэльнаметалічны кузаў, які вырабляла берлінская фабрыка Ambi-Budd. Вонкава яна трохі нагадвала мадэль 326, але атрымала толькі двухдзверныя кузавы[1][3].

BMW 321 выпускалі з кузавамі седан за 4800 марак (2078 машын), 4-месны кабрыялет за 5650 марак (1551 машын).

Зноскі

  1. а б Norbye, Jan P. (1984). BMW - Bavaria's Driving Machines. Skokie, IL USA: Publications International. p. 70. ISBN 0-517-42464-9.
  2. Robson, Graham (2008-11-07). "Chapter 5: Losing Eisenach, Building Up Munich". Inside the BMW Factories: Building the Ultimate Driving Machine. Minneapolis, MN US: MBI Publishing. p 58, EMW—Like BMW? The Same, but Different. ISBN 978-0-7603-3463-8. Архівавана з арыгінала 6 кастрычніка 2014. Праверана 2013-02-16.
  3. а б в для седана: BMW 321 Limousine (ням.)(недаступная спасылка). BMW Group Archive.
    для кабрыялета: BMW 321 Kabriolett (ням.)(недаступная спасылка). BMW Group Archive.
  4. а б в г 1939 BMW 321 Saloon. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2011. Праверана 15 February 2013.
  5. Odin, L.C. World in Motion 1939 — The whole of the year's automobile production. Belvedere Publishing, 2015. ASIN: B00ZLN91ZG.
  6. Советские БМВ(руск.) // За рулём : часопіс. — 1993. — № 12. — С. 18.
  • Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928—1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7 (ням.)
  • Baumuster BMW 321(недаступная спасылка) (ням.) (недаступная спасылка)
Аўтамабілі BMW, 1920-я1960-ядалей
Клас 1920-я 1930-я 1940-я 1950-я
8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9
Аднацыліндравыя Isetta 250/300
Апазітныя двухцыліндравыя 600
Радныя чатырохцыліндравыя Dixi 3/15/Dixi 3/15 DA/Dixi 3/15 DA1 3/15 DA2/ 3/15 DA4 3/20 309
Радныя шасціцыліндравыя 303 315 329 320 321 321
326 326 340/340-2
319 327 327
335
V8 501/502
503
507
Спорткар Wartburg DA3 315/1 319/1 ✰ 328