"Да апошняга адстойваў студэнцтва": з БДЭУ звольнены дэкан Міхаіл Мішкевіч
- ️Thu Sep 14 2023
За грамадзянскую пазіцыю з БДЭУ звольнены дэкан факультэта міжнародных бізнес-камунікацый Міхаіл Мішкевіч.
"Чалавек, які на студэнтаў глядзеў з павагай і захапленнем, які выказаў сваю пазіцыю і да апошняга адстойваў студэнцтва", — піша студэнтка Мішкевіча ў твітары.
Мішкевіч — адзін з самых паважаных супрацоўнікаў універсітэта. Пасля звальнення на яго старонцы ў фэйсбуку выпускнікі пакідаюць безліч водгукаў з падтрымкай і падзякамі. Ёсць і гнеўныя водгукі: "Слабыя людзі звальняюць моцных", "Шкада, што ўніверсітэтам кіруюць рабы".