Пасол Беларусі ў кібэрпрасторы
- ️Thu May 31 2007
Уладзя быў адным зь першых беларусаў, які ўвайшоў у сусьветнае сеціва – яшчэ на пачатку 90-х, яшчэ падлеткам, падчас навучаньня ў ЗША ў рамках праграмы “Акту ў падтрымку свабоды”. Ён адразу захапіўся гэтым новым сусьветам і стаўся адным з самых вядомых беларускіх кібэрнаўтаў.
Стваральнік дзясяткаў наватарскіх вэб-праектаў, аўтар беларускага інтэрфэйсу Google, заснавальнік беларускай Вікіпэдыі, адзін зь першых беларускіх блогераў – ён нёс сьвету добрыя (а часам і дрэнныя) весткі пра Беларусь.
Ён быў хранічным працаголікам. Спатрэбілася б, мабыць, чалавек пяць, каб кампэнсаваць яго адсутнасьць.
Ён быў сапраўдным амбасадарам Беларусі ў кібэрпрасторы.
Тысячы людзей, якія яго ведаюць, ніколі яго ня бачылі, ніколі не сустракалі яго ў офлайне. Працуючы дзень і ноч над усімі сваімі праектамі, Уладзя жыў пераважна ў кібэрпрасторы.
Я веру, што цяпер ён – у сапраўдным кампутарным раі, зь неабмежаваным звышшырокапалосным доступам да інтэрнэту, з супэркампутарамі на квантавых працэсарах.
І я веру, што мы яшчэ сустрэнемся. Пазьней.
І ён раскажа нам пра ўсе тыя незвычайныя рэчы, якія здарыліся там, пакуль нас там не было.
Vova, don''t rest in peace. Go on. May the force be with you.